Сьцяг Ігумену

(Перанакіравана з «Сьцяг Ігуменскага раёну»)

Сьцяг Ігумену — афіцыйны геральдычны сымбаль гораду Ігумен Менскай вобласьці. Сьцяг заснаваны Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сьнежня 2011 году № 564 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры Рэспублікі Беларусь 5 сьнежня 2011 года № Б-213.

Сьцяг гораду Ігумен
Ігумен і Ігуменскі раён
Сьцяг гораду Ігумен
Прапорцыі 1:2
Прыняты 1 сьнежня 2011
Тып Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь
Дызайн Віктар Ляхар
Аўтар М. М. Елінская

Апісаньне

рэдагаваць

Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй і ніжняй блакітнага колеру, якія складаюць 1/10 шырыні сьцяга, і цэнтральнай — белага. У цэнтры правага боку палотнішча на белай паласе — выява герба гораду Ігумен Ігуменскага раёну.

Сьцяг гораду і раёну i палажэньне аб ім зацьверджаны пастановай Ігуменскага раённага выканаўчага камітэту ад 5 сакавіка 2009 году № 94. Аўтар сьцяга М. М. Елінская, мастак Віктар Ляхар[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць