Сьпідвэй
Сьпідвэй (па-ангельску: speedway — хуткасная дарога), ці трэкавыя матагонкі — адзін зь відаў матацыклетнага спорту.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Speedway.jpg/250px-Speedway.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/34/Speedway_Extraliiga_22._5._2010_-_er%C3%A4_17.jpg/250px-Speedway_Extraliiga_22._5._2010_-_er%C3%A4_17.jpg)
Галоўнае адрозьненьне сьпідвэю ад колцавых матагонак і матакросу складаецца ў трасе, якая ўяўляе сабой авал даўжынёй ад 260 м да 400 м (стандартная бегавая дарожка стадыёну), звычайна з гаравым роўным пакрыцьцём. Аднак, папулярны й зімовы варыянт сьпідвэю — па ледзяным пакрыцьці. Менш распаўсюджаныя гонкі па земляных і травяных трэках, а таксама з даўжынёй дарожкі адзін кілямэтар і больш (на іпадроме).
Колькасьць удзельнікаў звычайна ад 4 да 6 у кожным заезьдзе. Найбольш папулярныя гонкі на матацыклах 500 см³, аднак, спаборніцтвы праводзяцца й сярод 250 — і 125 — см³ матацыклаў. Таксама вядомыя спаборніцтвы на матацыклах з каляскай, мапэдах і матаролерах.
Спаборніцтвы праводзяцца з 1920-х гг. Першы чэмпіянат сьвету па сьпідвэі прайшоў у 1936 годзе.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Спасылкі
рэдагавацьСьпідвэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў