Сьвірскі звон

помнік беларускага мастацкага ліцьця

Сьвірскі звон — помнік беларускага мастацкага ліцьця XVIII стагодзьдзя. Захоўваецца на тэрыторыі касьцёла Сьвятога Мікалая ў мястэчку Сьвір.

Сьвірскі звон

Гісторыя

рэдагаваць

Звон быў адліты Амброзіем Янам Патунам у 1701 годзе. У 1982 годзе пры пераабсталяваньні касьцёла ў заводзкі цэх ён атрымаў пашко­джаньні, захоўваўся ў Смаргон­скім гісторыка-краязнаўчым му­зеі. У 1990 годзе звон вярнуліся ў касьцёл, дзе ён захоўваецца на касьцельным двары.

Апісаньне

рэдагаваць

Вышыня звона складае 104 санты­мэтры; акружнасьць па верхнім поясе — 216 см; па ніжнім — 412 см; вага — 900 кг. У верхняй і ніжняй частках упрыгожаны пласьціністымі паясамі з расьлінным арнамэнтам і галоўкамі анёлаў. Уверсе па ко­ле кірылічны надпіс на царкоўнаславянскай мове (фрагмэнт праваслаўнай малітвы да Багародзіцы «Достойно есть»):

…честнейшую херувим и славнейшую воистинну серафим безистления бга слова рождшую сущую бгцу тя величаем…
(па-беларуску: «…пачэсьнейшую за херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за серафімаў, што непарушнаю нарадзіла Бога Слова, існую Багародзіцу, цябе велічаем…»).


Унізе надпіс па-лацінску: «FUDIT ME AMBROSIUS IOANNES PATTUN*A*D*1701» (бел. Адліў мяне Амброзій Ян Патун. Г[оду] П[анскага] 1701).

Цэнтральную частку звана аздабляюць выявы абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пад ім герб «Стрэмя» са знакамі духоўнай асобы, аточаны лацінскімі іні­цыяламі ў зьвязцы 3-2-2: CCB; DG; EV; (Constantinus Casimirus Brostovski Dei Gratia Eppiscopus Vilnensis — Канстанцін Казімір Бжастоўскі Божай ласкай біскуп віленскі). Далей па колу зьлева направа ўкрыжаваны Ісус у атачэньні херувімаў; пад крыжам постаць найсьвяцейшай Багародзіцы ў цэлы рост, аточаная промнямі й херу­вімамі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць