Сьвятлана Сакалоўская
Сьвятлана Іванаўна Сакалоўская[1] нарадзілася ў 1970 годзе ў п.Кавалёва Віцебскае вобласьці. Вучылася ў сярэднае школе. У 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, а ў 2003 годзе — Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Рабіць пачала ў 1988 годзе падатковым інспэктарам у фінансавым аддзеле Цэнтральнага райвыканкама г. Магілёва. У 1991—1995 гадах рабіла эканамістам, а затым намесьнікам загадчыка — начальнікам бюджэтнае інспэкцыі фінансавага аддзела Цэнтральнага райвыканкама г.Магілёва. З 1995 па 1997 год займала пасаду загадчыка сэктара Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласьці.
Сьвятлана Іванаўна Сакалоўская | |
Род дзейнасьці | нагляд за выкананьнем права |
---|---|
Дата нараджэньня | 1970 |
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Віцебская вобласьць, п.Кавалёва |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | БДЭУ Акадэмія Прэзыдэнта |
Пасада | Першы намесьнік старшыні КДК па Менскае вобласьці |
Сайт | Старонка ў сеціве |
КДК
рэдагавацьУ Камітэце дзяржаўнага кантролю робіць з 1999 году. Займала розныя пасады. Да 2003 год на пасадах загадчыка аддзела, начальніка ўправы, намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Менскае вобласьці, да 2010 год займала пасаду намесьніка начальніка галоўнае ўправы — начальніка ўправы абласное ўправы Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У студзені 2010 году прызначылі першым намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Менскае вобласьці.
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджана:
- мэдаль "За працоўныя заслугі",
- мэдаль "Прэпадобная Эўфрасіньня Полацкая".
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Начальнікі КДК РБ па Менскае вобласьці. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.