Сьвятая Схалястыка
Схалястыка, Схалястыка Нурсыйская (па-лацінску: Scholastica; 480, Нурсыя — 10 лютага 543 ці 547, Монтэ-Касына) — хрысьціянская сьвятая, заснавальніца першага жаночага кляштару ў Заходняй Эўропе. Была роднай сястрой сьв. Бэнэдыкта Нурсійскага.
Сьвятая Схалястыка | |
Дата нараджэньня | 480 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 лютага 547 або 10 лютага 543[1] |
Месца сьмерці |
|
Занятак | манашка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў Нурсыі (Цэнтральная Італія) каля 480 г. Рана ўступіла ў закон, жыла ў розных кляштарах у ваколіцах Рыму, пакуль, нарэшце, не ўсталявалася непадалёк ад Монтэ-Касына, дзе быў кляштар яе брата, Бэнэдыкта, з якім яна ўсё жыцьцё была моцна зьвязаная.
Раз на год яны сустракаліся ў вясковай хаце ля падножжа Монтэ Касына (бэнэдыктынскі статут не дазваляў ёй наведваць брата ў кляштары), каб абменьвацца думкамі і разам маліцца. Схалястыка прадчувала сваю сьмерць і памерла ў прысутнасьці брата, які бачыў, як душа сястры ў выглядзе галубкі адлятала ў неба. Заступніцтва сьвятой абараняе ад засухі і маланак.
Шанаваньне
рэдагавацьУспамін 10 лютага.
Сьвятая Схалястыка, як і сьв. Бэнэдыкт, была пахавана ў абацтве Мантэкасына. Шэраг дасьледчыкаў выказалі меркаваньне, што парэшткі сьвятых былі перанесены ў Субіяка ці нават у Францыю. Аднак у 1950 годзе, падчас рэстаўрацыйных работ у кляштары Мантэкасына, разбураным бамбардзіроўкамі ў Другую сусьветную вайну, італьянскія рэстаўратары выявілі і ідэнтыфікавалі добра захаваныя пахаваньні сьвятых Бэнэдыкта і Схалястыкі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Scholastica // GCatholic.org — 1997.
- ^ «Схоластика» // Католическая энциклопедия. Т. 4, ст. 1189—1190
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвятая Схалястыка, панна на сайце catholic.by