Сыстэмнае апраграмаваньне
Сыстэ́мнае апраграмава́ньне (па-ангельску: system software) — ёсьць прызначаным для ўзаемадзеяньня з абсталяваньнем кампутара апраграмаваньне, якое складае падмурак для наладкі, запуску, ды выкананьня дастасоўных праграмаў.[1]
Найбольш агульныя тыпы сыстэмнага апраграмаваньня:
- Апэрацыйная сыстэма (і гіпэрвізар), што дазваляе часткам кампутара працаваць разам, выконваючы такія задачы, як перадача зьвестак паміж памяцьцю й дыскамі, альбо вывад на прыладу адлюстраваньня. Яна таксама дае плятформу для запуску сыстэмнага й дастасоўнага апраграмаваньня.
- Утыліты, якія дапамагаюць аналізаваць, настройваць, аптымізаваць і падтрымліваць працу кампутара.
- Сыстэмы кіраваньня базамі зьвестак.
- Ушытае апраграмаваньне, якое захоўваецца ў энэрганезалежнай памяці, такой як інтэгральная схема.
У некаторых публікацыях тэрмін сыстэмнае апраграмаваньне таксама выкарыстоўваюць для абазначэньня інструмэнтаў праграмаваньня (напр., кампілятара, лінкера й адладчыка).[2]
У адрозьненьне ад сыстэмнага, апраграмаваньне, якое дазваляе карыстачам ствараць тэкставыя дакумэнты, гуляць у гульні, слухаць музыку, альбо праглядаць сеціва, называецца дастасоўным апраграмаваньнем.[3]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20110719134750/http://depts.alverno.edu/cil/mod1/software/system.html
- ^ http://www.webopedia.com/TERM/S/systems_software.html
- ^ W. W. Milner, Ann Montgomery-Smith (2000). Information and Communication Technology for Intermediate Gnvq. p.126