Сырыйскі Курдыстан
Сырыйскі Курдыстан (курд. Kurdistana Sûriyê) альбо Ражава (курд. Rojava — «захад») — курдзкае дзяржаўнае ўтварэньне ў складзе Сырыі. Аб стварэньні Ражавы (Сырыйскага Курдыстану) было абвешчана 17 сакавіка 2016 року.
Зь лета 2012 року тэрыторыя Сырыйскага Курдыстану кантралюецца Найвышэйшай курдзкай радай ды зьвязанымі зь ёй узброеннымі фармаваньнямі. У лістападзе 2013 року быў створаны Рэгіянальны ўрад, куды ўвайшлі курды, асырыйцы й арабы.
Курдзкімі нацыяналістамі Сырыйскі Курдыстан называецца Заходнім Курдыстанам, бо лічыцца часткаю адзінага Курдыстану.[1]
Існуе пэўнае вайсковае супрацоўніцтва з Ірацкім Курдыстанам і ЗША, хоць няма ніякай афіцыйнай падтрымкі Ражавы.
Крыніцы Рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
Сырыйскі Курдыстан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў