Сындром набытага імунадэфіцыту (СНІД) — пэўны набор сымптомаў і хваробаў, выкліканых паражэньнем імуннай сыстэмы вірусам імунадэфіцыту чалавека, якое характэрызуецца зьніжэньнем колькасьці CD4±лімфацытаў, разьвіцьцём апартуністычных інфэкцыяў і неінфэкцыйных захворваньняў. Па сутнасьці зьяўляецца тэрмінальнай стадыі ВІЧ-інфэкцыі.

Чырвоная стужка — сусьветны сымбаль салідарнасьці зь ВІЧ-пазытыўнымі і хворымі на СНІД людзьмі

Храналёгія

рэдагаваць
  • 1978 — у хворых мужчын-гомасэксуалаў у ЗША, Швэцыі і на Гаіці былі зарэгістраваныя падобныя захворваньні, якія потым назавуць СНІД.
  • 1981 — у ЗША выяўлена вялікая колькасьць выпадкаў саркомы Капошы (рэдкасны від раку скуры) у маладых геяў, што потым назвалі «імунадэфіцытам гомасэксуалістаў». У тым жа годзе ад гэтага захворваньня загінула 128 маладых людзей у ЗША. Амэрыканскім лекарам Майклам Готлібам уведзены тэрмін СНІД.
  • 1982 — упершыню дасьледавана сувязь СНІД зь пераліваньнямі крыві, выкарыстаная такая назва захворваньня, як СНІД — сындром набытага імунадэфіцыту.
  • 1983 — Люк Мантанье зь інстытуту Пастэра ў Францыі адкрыў і ідэнтыфікаваў вірус імунадэфіцыту чалавека як вірус, які прыводзіць да СНІД. У ЗША за гэты год памерла ад СНІД паўтары тысячы чалавек. Упершыню ў ЗША Ў Сан-Францыска адзначаўся Дзень Памяці памерлых ад СНІД (трэцяя нядзеля траўня).
  • 1984 — Робэрт Гало (ЗША) незалежна ад Люка Мантанье ідентыфікаваў вірус імунадэфіцыту чалавека.
  • 1985 — у ЗША распрацаваны першы тэст на наяўнасьць антыцелаў да ВІЧ, што дало магчымасьць правяраць донарскую кроў на наяўнасьць ВІЧ. Таксама былі вызначаны шляхі інфікаваньня вірусам: кроў, полавы шлях і ад маці да дзіцяці. У США ў гэтым годзе зафіксаваныя 6972 выпадкі сьмерці ад СНІДу.
  • 1986 — у сьвеце ўпершыню вялікая ўвага была нададзена асьветніцкай дзейнасьці з мэтай прафіляктыкі ВІЧ/СНІД, у Амэрыцы створана недзяржаўная арганізацыя ACT UP, якая займалася такой дзейнасьцю. Упершыню ўзбуджальнік СНІДу названы ВІЧ (HIV) — Вірус імунадэфіцыту чалавека.
  • 1987 — на сэсіі Гэнеральнай Асамблеі ААН Усясьветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя (УААЗ) прынятая глябальная стратэгія барацьбы са СНІДам. Афіцыйна зарэгістраваны першы прэпарат супраць ВІЧ-інфэкцыі — АЗТ (рэтравір).
  • 1988 — 1 сьнежня абвешчаны Сусьветным днём барацьбы са СНІД.
  • 1989 — у Расеі ВІЧ-інфікавана 270 дзяцей з-за непрафэсыйных дзеяньняў мэдпэрсаналу.
  • 1993 — некалькі кіраўнікоў Цэнтру Крыві ў Францыі пасаджаны за краты ў сувязі з пападаньнем у Цэнтар ВІЧ-інфікаваных прэпаратаў крыві.
  • 1996 — створана праграма ААНСНІД (UNAIDS).
  • 2002 — памёр ад СНІДу Франк Мур, які стварыў чырвоную стужку — сымбаль барацьбы са СНІДам

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  СНІДсховішча мультымэдыйных матэрыялаў