Сухастой
Сухасто́й[1] — засохлыя дрэвы або дрэвастоі, якія стаяць на корані.
Сухастоі ўтвараюцца пры адміраньні старых дрэваў, пашкоджаньні дрэваў хваробамі і шкоднікамі і пры рэзкіх ваганьнях умоў існаваньня (сухмень, маразы, забалочваньне глебы, лясныя пажары, зьніжэньне ўзроўню грунтавых вод і інш.).
Пашкоджаныя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджваньня шкоднікаў і хвароб. У мэтах прадухіленьня ўтварэньня сухастояў выкарыстоўваюцца санітарныя рубкі, вырубка старых і пашкоджаных дрэваў, барацьба са шкоднікамі і хваробамі і інш.
Лясны сухастой
рэдагавацьСухастоі зьяўляюцца важным структурным кампанэнтам у лясных супольнасьцях, складаючы 10-20% усіх дрэў у старых трапічных, умераных і барэальных лясах. Сухастой і паваленыя грубыя драўняныя рэшткі складаюць вялікую частку драўнянай біямасы ў здаровым лесе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 297. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).