Суполка Ханжанкова
Суполка Ханжанкова — падпольная моладзевая антысавецкая суполка, якая дзейнічала ў Менску ў 1962—1963 гадах.
Суполка Ханжанкова | |
Дата ўтварэньня | вясна 1962 году |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 27 траўня 1963 году |
Тып | падпольная |
Юрыдычны статус | нелегальная |
Штаб-кватэра | Менск |
Сяргей Ханжанкоў | |
Колькасьць супрацоўнікаў | 3 чалавекі |
Перадумовы
рэдагавацьСяргей Ханжанкоў паходзіў зь сям’і былых палітвязьняў (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929 годзе). Пасьля 1956 году бацьку было дазволена пакінуць Магаданскую вобласьць, і сям’я пераехалі ў Менск. Тутака Сяргей скончыў дзесяцігодку і паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут. Вопыт бацькоў, аповеды старэйшых, асабліва калішніх вязьняў ГУЛагу, дух вальнадумства ў нядоўгую хрушчоўскую адлігу, радыёстанцыі вольнага сьвету, голас якіх зь цяжкасьцю прабіваўся праз савецкія глушакі — усё гэта не магло не паўплываць на ўражлівую натуру юнака.
Дзейнасьць
рэдагавацьВясной 1962 году Ханжанкоў знаходзіць у Менску некалькіх аднадумцаў. Вырашылі пачаць з падрыву «Радыёстанцыі №3», а прасьцей кажучы — радыёглушака, што дзьвюма мэталічнымі мачтамі ўзвышаўся паміж вуліцамі Даўгабродзкай і Чырваназорнай і быў найвыразьнейшым сымбалем савецкага рэжыму. Ханжанкоў распрацаваў схему падрыву глушака, і падпольнікі пачалі зьбіраць снарады й міны, што засталіся зь мінулай вайны, назапашвалі друкарскі шрыфт для друкаваньня ўлётак, вялі антыкамуністычную агітацыю сярод сяброў і знаёмых, спрабавалі займець агнястрэльную зброю.
Арышт
рэдагаваць27 траўня 1963 году ўдзельнікі падпольнай арганізацыі былі арыштаваныя[1]. Да гэтага прыклаў руку правакатар К. Чатыры месяцы доўжылася сьледзтва. 7 кастрычніка 1963 году Сяргей Ханжанкоў і Віктар Храпавіцкі па абвінавачаньні «ў спробе зьдзейсніць дывэрсію й у правядзеньні антысавецкай агітадыі й прапаганды» былі асуджаныя да зьняволеньня на 10 гадоў кожны, Георгі Сярогін — на 8 гадоў. Сяргей Ханжанкоў адмовіўся пісаць просьбу аб памілаваньні й быў высланы ў канцлягер у Мардовіі (пас. Сасноўка). Сулягернікамі былі вядомыя дысыдэнты Сіняўскі, Даніель, Галанскоў, Кузьняцоў, Гінзбург, а таксама беларускія нацыяналісты, у тым ліку вядомы дэсантнік Цімох Вострыкаў.
Сябры
рэдагаваць- Сяргей Ханжанкоў
- Віктар Храпавіцкі
- Георгій Сярогін
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Беларускія антыкамуністычныя рухі канфесійнай і агульнадэмакратычнай накіраванасці, М. Чарняўскі, 13.12.2007