Судовы весьнік
Судовы весьнік — часопіс, які выдаецца Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. Пачаў выдавацца пасьля стварэньня судовае ўлады Беларусі. Першы часопіс быў выдадзены ў студзені 1992 году. Выходзіць адзін раз у тры месяцы. Мова выданьня расейская, але рэдка бываюць допісы на беларускае мове. Галоўны рэдактар — Кісялёва Вольга Ўладзімераўна. Раней была Натальля Сьвятаславаўна Радкоўская.
Судовы весьнік | |
Emblem of the Supreme Court of Belarus.jpg] | |
Тэматыка | Права |
---|---|
Пэрыядычнасьць | раз у тры месяцы |
Краіна | |
Адрас | 220020 Беларусь, Менск, вул. Арлоўская, д. 76 |
Заснавальнік | Вярхоўны суд Беларусі |
Выдавец | Вярхоўны суд Беларусі |
Галоўны рэдактар | Н. С. Радкоўская. |
Дата заснаваньня | студзень 1992 |
Мова | расейская, беларускае мове |
Аб’ём | каля 50 старонак |
Наклад | 2000 |
Афіцыйны сайт | Зьмест Судовага весьніка Старонка ў сеціве |
Управа выданьня — 220020 Беларусь, Менск, вул. Арлоўская, д. 76.
Часопіс мае пасьведчаньне № 1048 ад 15.01.2010 году, якое было выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Наклад часопісу прыблізна 2000 асобнікаў.
Зьмест
рэдагавацьУ часопісе публікуюцца[1]:
- пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якія растлумачваюць парадак прымяненьня прававых норм, і камэнтарыі да пастаноў;
- судовыя пастановы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
- касацыйная, апэляцыйная і наглядная практыка абласных судоў;
- агляды судовае практыкі;
- матэрыялы аб вопыце работы судзьдзяў і судоў Беларусі;
- аналітычныя артыкулы па пытаньнях правапрымяненьня і дыскусійныя матэрыялы, у якіх ёсць прапановы па ўдасканаленьні заканадаўства.
Рашэньнем калегіі Вышэйшае атэстацыйнае камісыі Рэспублікі Беларусь часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданьняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваньня вынікаў дысэртацыйных даследаваньняў па юрыдычных навуках.