Сувальскае пагадненьне
Сувальскае пагадненьне — польска-летувіскае ваеннае пагадненьне падпісанае 7 кастрычніка 1920 году ў Сувалках, аб спыненьні агню і замацаваньні дэмаркацыйнай лініі на Сувальшчыне.
Пагадненьне
рэдагавацьСувальскае пагадненьне мела загаловак: «Пагадненьне паміж Рэспублікай Польшчай і Летувіскай Рэспублікай аб стварэньні часовага Modus vivendi да канчатковага ўрэгуляваньня адносін паміж дзьвюма краінамі падпісана ў Сувалках, 7-га кастрычніка 1920»[1]. Нарада была скончаная 8 кастрычніка 1920 а 2:00. У адпаведнасьці з загалоўкам пагадненьня, відавочна, што тое пагадненьне мела характар часовага кампрамісу паміж бакамі. Дакумэнт мусіў урэгуляваць справу прыналежнасьці Сувальшчыны, азначаная на яго падставе граніца польска-летувіская, на сувальскім адцінку, не была пасьля зьмененая. Аднак гэтая часовая дамова не разьвязала праблему прыналежнасьці Вільні, бо вызначала толькі дэмаркацыйную лінію і перамір’е на Сувальшчыне, а не ўсяго фронту польска-летувіскага (у прыватнасьці, не закранала Віленшчыны).
Яна складалася зь пяці артыкулаў. У першым ўсталёўвала дэмаркацыйную лінію. Яна бегла па сейненскай зямлі і сувальскай ад граніцы Ўсходняй Прусіі да вусьця Чорнай Ганьчы, а далей да Нёмана ўздоўж лініі ад 8 сьнежня 1919 году. Іншыя артыкулы тычыліся фармальнага спыненьня ваенных дзеяньняў і абмену палоннымі. Абодва бакі павінны былі адвесьці свае войскі на 6 км ў глыб уласнай тэрыторыі. Такім чынам, стваралася 12-кілямэтровая нэўтральная, або дэмілітарызаваная зона.
Перамір’е паміж арміяй Польшчы і Летувы набірала моцы 10 кастрычніка, аднак, за два дні да пачатку 1-я беларуска-літоўская дывізія Жалігоўскага на загад Юзэфа Пілсудскага «збунтавалася», ды выціснула летувіскія войскі зь Вільні. Барацьба паміж летувіскай арміяй і аддзеламі Жалігоўскага, што дзейнічалі без афіцыйнай падтрымкі Польскай арміі трывала да спыненьня агню вызначанага Лігай Народаў напрыканцы лістападу.
У міжваенны пэрыяд, летувіскія дыпляматы занялі пазыцыю — якой пярэчылі польскія дыпляматы — што Польшча парушыла сувальскае пагадненьне.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэкст умовы (пол.),(лет.)(недаступная спасылка)
- Тэст умовы (пол.),(лет.)
Літаратура
рэдагаваць- Wiesław B. Łach: „Bunt Żeligowskiego”. Kulisy połączenia Wileńszczyzny do Polski 1920-1922. Warszawa: Wydawnictwo Bellona, 2014. ISBN 978-83-11-13198-9.
- Łossowski, Piotr (1995). Konflikt polsko-litewski 1918–1920. Warsaw: Książka i Wiedza. pp. 166–175. ISBN 83-05-12769-9.
- Suvalkų sutartis: faktai ir interpretacijos. Umowa Suwalska: Fakty i interpretacje. Redaktor naukowy Česlovas Laurinavičius. Versus ureus. Vilnius, 2012. Str. 447, ISBN 978-9955-34353-0.