Стэфан Крулікоўскі
Стэфан Крулікоўскі, партыйныя мянушкі: Агроднічак, Бартломей, Цыпран, Барташэвіч (па-польску: Stefan Królikowski 1881—1937 [1]) — польскі сацыялістычны і камуністычны дзеяч.
З 1901 году быў сябрам Польскае сацыялістычнае партыі, потым — з 1906 — Польскае Сацыялістычнае Партыі-Левіцы. Быў сябрам Баявое арганізацыі Польскае Сацыялістычнае Партыі. Два разы, ў 1904 і 1906 году быў вязьням Х Павільёну Варшаўскае цытадэлі [2]. У 1915—1917 гадох быў дэпартавалі ў Сыбір. Удзельнічаў у кастрычніцкім перавароце 1917 году.
Выкладаў ў маскоўскім грамадзянскім унівэрсытэце [3]. Падчас першага Зьезду КП Польшы быў абраны чальцам ЦК [4]. Быў сябрам польскае дэлегацыі на ІІІ Кангрэс Камуністычаскага інтэрнацыянала ў Маскве [5]. Быў дэпутатам польскага Сойма І скліканьня (1922—1925), адмовіўся ад мандата (за антыпольскія выступы яму пагражаў арышт) і выехаў да Савецкага Саюза (мандат ахапіў Адальф Варскі) [6]. З 1929 году зноў у СССР.
У 1937 годзе быў арыштаваны і забіты.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ За: Encyklopedia WIEM oraz Encyklopedia Interia.pl; Стэфан Крул падавае 1938 год - гл. Літаратура.
- ^ Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, с. 217.
- ^ Paweł Samuś, Edward Próchniak, Książka i Wiedza, Warszawa 1983, ISBN 83-05-11166-0, с. 114.
- ^ Paweł Samuś, Edward..., с. 127.
- ^ Paweł Samuś, Edward..., с. 158.
- ^ Paweł Samuś, Edward..., с. 222.
Літаратура
рэдагаваць- Paweł Samuś, Edward Próchniak, Książka i Wiedza, Warszawa 1983, ISBN 83-05-11166-0, (пол.)
- Stefan Król, Cytadela Warszawska, Książka i Wiedza, Warszawa 1978, (пол.)
- Królikowski Stefan (w:) Encyklopedia WIEM, (пол.)
- Królikowski Stefan (w:) Encyklopedia Interia.pl. (пол.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Стэфан Крулікоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў