Студэнцкія весткі
«Студэнцкія весткі» — першае беларускае эміграцыйнае студэнцкае выданьне пасьля Другой сусьветнай вайны.
Выдавалася Беларускім студэнцкім згуртаваньнем у Мюнхэне.
Пабачыла сьвет 2 нумары. Першы нумар выдадзены 26 кастрычніка 1945 у Мюнхэне. Другі нумар выйшаў у сьнежні 1945.
Часопіс заклікаў сваіх сяброў да навукі й працы ды інфармаваў аб наяўных у той час магчымасьцях студыяў.
Праз год Беларускае студэнцкае згуртаваньне перайменавала свой часопіс у «Крывіцкі Сьветач».