Струга (футбольны клюб)
«Струга» (па-македонску: Струга) — паўночнамакедонскі футбольны клюб з Стругі. Быў закладзены ў 2015 годзе. Чэмпіён Паўночнай Македоніі (2023, 2024).
Струга | |||||
Заснаваны | 2015 | ||||
---|---|---|---|---|---|
Горад | Струга, Паўночная Македонія | ||||
Стадыён |
Гарадзкі пляж Умяшчальнасьць: 800 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023—2024 | 1 месца | ||||
| |||||
fcstruga.com (макед.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў заснаваны ў 2015 годзе[1], і адразу ж узяў удзел у розыгрышы Чацьвертай лігі Паўночнай Македоніі. У першы ж сэзон здабыў перамогу ў чэмпіянаце і прасунуўся ў Трэцюю лігу, у якой таксама адразу здабыў перамогу. Такім чынам, усяго за два гады клюб ужо вырушыў у Другую лігу. У лістападзе 2017 году клюб браў удзел Кубку Незалежнасьці, таварыскім турніры, які ладзіцца ў Альбаніі. У паўфінале дружына здабыла перамогу ў матчы супраць «Тыраны» зь лікам 1:0, а ў фінале «Струга» выгуляла чарнагорскі «Отрант» у сэрыі пасьляматчавых пэнальці. У Другой лізе клюб крыху затрымаўся, але прасунуўся ў элітны паўчночнамакедонскі дывізіён на сэзон 2019—2020 гадоў. У 2021 годзе «Струга» брала ўдзел у розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў, дзе саступіла латвійскай «Ліепае». Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў каманда ўпершыню стала чэмпіёнам краіны, а праз сэзон абараніла тытул.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (анг.)