Стортынг
Стортынг (па-нарвэску: Stortinget, літар. «Вялікі сход») — парлямэнт Нарвэгіі.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньнем стортынга зьяўляецца сталіца Нарвэгіі — горад Осьлё. Колькасьць дэпутатаў, якія выбіраюцца ў нарвэскі парлямэнт, складае 169 чалавек, 150 зь якіх абіраюцца па партыйных сьпісах ад правінцый (фюльке), а пакінутыя 19 атрымліваюць так званыя «ўраўняльныя» мандаты.
Фармальна стортынг складаецца з 2 палатаў — одэльстынг і лягтынг. Аднак у 2007 годзе было прынята рашэньне, што пасьля наступных выбараў, у 2009 годзе, стортынг будзе аднапалатным. Узначальвае стортынг прэзыдэнт стортынга. У цяперашні час гэта Торб’ёрн Ягланд. Акрамя яго, у прэзыдыюм парлямэнта ўваходзяць віцэ-прэзыдэнт стортынга, прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт одэльстынга, і прэзыдэнт і віцэ-прэзыдэнт лягтынга. Месцы ў прэзыдыюме разьмяркоўваюцца прапарцыйна, згодна з прадстаўленым у стортынгу партыям. Засядаюць дэпутаты ў пленарнай залі не фракцыйна, а групамі ад правінцый.
Асноўнымі задачамі стортынга зьяўляюцца:
- выданьне законаў
- прыняцьце бюджэту
- кантроль над працай урада