Стафан Аляксандар Зьвяровіч
Стафан Аляксандар Зьвяровіч (26 сьнежня 1842-4 студзеня 1908) — рымска-каталіцкі дзеяч Расейскае імпэрыі.
Нарадзіўся ў сядлецкай губэрні. Скончыў Духоўную Акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. 21 лістапада 1897 кансакраваны ў Пецярбургу на віленскага біскупа, забараніў бацькам-каталікам пускаць дзяцей у царкву. Праз гэта 9 месяцаў быў у выгнаньні ў Цьверы. 30 сьнежня 1902 узначаліў сандамерскую дыяцэзію.