Status quo
лацінскі выраз, які азначае існы стан рэчаў
(Перанакіравана з «Статут-кво»)
Статут-кво (па-лацінску: status quo, літаральна — «становішча, у якім») — тэрмін, які ўжываецца ў міжнародным праве для абазначэньня актуальнага ў пэўны момант (сучаснага ці былога) фактычнага або прававога становішча, аб аднаўленьні або захаваньні якога ідзе гаворка.
У міжнароднай прававой практыцы ўжываецца таксама тэрмін «status quo ante bellum» — становішча, існавалае перад пачаткам вайны.