Старабеліцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Старабеліцкі савет»)
Старабе́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам была вёска Старая Беліца.
Гісторыя
рэдагавацьРашэньнем Гомельскага абласнога савету дэпутатаў ад 26 верасьня 2006 году №295 (Аб зьмяненьні адміністратыўна-тэрытарыяльнага складу раёнаў Гомельскай вобласьці), былі ліквідаваны Дзятлавіцкі і Старабеліцкі сельсаветы.[1] Усе населеныя пункты — Аляксандраўка, Аляксееўка, Астравы, Галееўка, Зялёныя Лукі, Старая Беліца — перададзеныя ў склад Воўкавіцкага сельсавету[2].