Станіслаў Нагорскі

польскі адвакат, грамадзкі дзяяч

Станісла́ў Наго́рскі (1826 — 12 сьнежня [ст. ст. 30 лістапада] 1896) — польскі адвакат і грамадзкі дзяяч. Другі муж Элізы Ажэшкі.

Станіслаў Нагорскі
Надмагільле Станіслава Нагорскага на фарных могілках у Гародні
Дата нараджэньня 1826
Дата сьмерці 12 (24) сьнежня 1896
Месца пахаваньня
Занятак адвакат, грамадзкі дзяяч, дабрадзей

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Атрымаў юрыдычную адукацыю, працаваў адвакатам. Да 1866 року кіраваў referatem гарадзенскай ізбы грамадзянскага суду. У 1883 стаў старшынём Гарадзенскага таварыства дабрачыннасьці. У 80-х роках зьяўляўся адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў польскіх грамадзкіх арганізацыяў у месьце.

Набыў дом на вул. Мураўёўскай, дзе пражываў разам зь першай жонкай Леакадзіяй (пам. 1894), пасьля яе сьмерці — з Элізай Ажэшкай. Разам пахаваныя на фарных могілках Гародні.