Станіслаў Гусак

беларускі грамадзкі дзяяч

Станісла́ў Гуса́к (29 траўня 1949, Курахава, Данецкая вобласьць — 18 траўня 2021) — палітык, эканаміст, аўтар праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару.

Станіслаў Гусак
Дата нараджэньня 29 траўня 1949(1949-05-29)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 траўня 2021(2021-05-18) (71 год)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 17 гадоў паступіў на энэргетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, потым працаваў інжынэрам, майстрам, начальнікам цэху на энэргетычных прадпрыемствах Беларусі.

Напрыканцы 1980-х стаў сябрам Беларускага народнага фронту — першай апазыцыйнай палітычнай арганізацыі ў Беларусі — і адным з заснавальнікаў Аб’яднанай дэмакратычнай партыі — першай зарэгістраванай партыяй Беларусі. Станіслаў распрацаваў стратэгічную ініцыятыву для энэргетычнай бясьпекі Беларусі. Ён прапанаваў стварыць Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар, каб была магчымасьць атрымліваць нафту і з Балтыйскага, і з Чорнага мора. Гэта ініцыятыва сур’ёзна прапрацоўвалася ў розных краінах, аднак не рэалізаваная да гэтай пары. Станіслаў прыклаў шмат намаганьняў, каб Беларусь стала незалежнай і дэмакратычнай краінай.

Праект Гусака быў часткай канцэпцыі стварэньня Балта-Чарнаморскай садружнасьці, якую вылучылі Зянон Пазьняк і Вячаслаў Чарнавол. Гэтая садружнасьць магла б аб’яднаць Украіну, Беларусь, Польшчу, Летуву, Латвію і Эстонію — у тым ліку і ў абароне ад палітычнага і эканамічнага ціску з боку Расеі.

У ліпені 1993 году БНФ правёў канфэрэнцыю з удзелам прадстаўнікоў Латвіі, Летувы, Украіны, Польшчы. Прадстаўлены Гусакам праект БЧНК быў ухвалены, і дэпутаты БНФ пазнаёмілі зь ім тагачаснага старшыню Саўміну Беларусі Вячаслава Кебіча.

На выбарах 1994 году сябра Ценевага кабінэту Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Станіслаў Гусак быў у камандзе Зянона Пазьняка. У многіх у памяці засталіся ўражаньні ад прамога этэру з удзелам гэтай каманды прафэсіяналаў — у тым ліку і ад словаў Станіслава Гусака, што «мы пераплочвалі Расеі за адну тону нафты пяць сусьветных коштаў», і ад ягонага тлумачэньня, чаму так адбываецца. І што трэба зрабіць, каб не марнаваць народныя грошы.

Прычынай сьмерці быў інсульт. «Ён здарыўся 3 сакавіка. Бацька быў у коме, а на 25 сакавіка адкрыў вочы і прыйшоў у сябе. Ён змагаўся за жыцьцё, як у 90-я» — напісала ягоная дачка Алена.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць