Сталіца Рэспублікі Казахстан
Сталіца Рэспублікі Казахстан — горад Астана. Штогод 6 ліпеня ў Казахстане адзначаецца Дзень сталіцы.
Храналёгія сталіц Казахстану
рэдагавацьПершай сталіцай Казахстану (Алашскай аўтаноміі) у 1917—1920 быў горад Сяміпалацінск.
У створанай у складзе РСФСР Кіргіскай АССР з 1920 году сталіцай быў горад Арэнбург.
У 1925 годзе рэспубліка атрымала назву Казаская АССР, сталіца была перанесена ў Ае-Мячэць, у сувязі з гэтым пераназваную ў Кызыл-Арду.
У 1929 годзе сталіца рэспублікі зноў была перанесена, гэтым разам у Алма-Ату[1].
У 1936 году Казаская АССР была выведзена са складу РСФСР і ператворана ў Казаскую ССР.
З 1929 па 1936 год Алма-Ата зьяўлялася сталіцай Казаскай АССР, з 1936 па 1991 год — сталіцай Казаскай ССР, з 1991 па 1997 год сталіцай Рэспублікі Казахстан. Алма-Ата была апошняй сталіцай і найбуйнейшым горадам Казаскай ССР, потым стала першай сталіцай і адзіным горадам-мільянэрам Рэспублікі Казахстан.
Афіцыйна Астана была абвешчана сталіцай Казахстану 10 сьнежня 1997 году. Міжнароднае прадстаўленьне Астаны у якасьці новай сталіцы адбылося 10 чэрвеня 1998 году.
У 1998 годзе сталіцу перанесьлі ў Астану, аднак за Алма-Атой замацоўваецца статус Паўднёвай сталіцы Казахстану. З тых часоў тэрмін Паўднёвая сталіца Казахстану вельмі часта ўжываецца ў прэсе і пазначае менавіта Алма-Ату[2].
Прыкладна з траўня 1999 году[3] горад Атыраў у прэсе сталі зваць Нафтавай сталіцай Казахстану[4]. Да гэтага часу ганаровы тытул нафтавай сталіцы Казахстана насіў горад Актау[3].