Трыгліф (па-грэцку: τρίγλυφος, тры рэжу) — у архітэктуры элемэнт фрызу дарычнага ордэра, які ўяўляе сабой вэртыкальную каменную пліту з трохкутнымі ў пляне падоўжнымі жолабамі. Трыгліфы чаргуюцца з мэтопамі, якія маглі ўпрыгожвацца рэльефамі або жывапісам. Трыгліфы звычайна разьмяшчаюцца па восях калёнаў і інтэркалюмніюмаў і на канцах фрыза ў кутах будынка.

Трыгліф і мэтопа

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Трыгліфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў