Сусьветны фонд дзікай прыроды

Сусьветны фонд дзікай прыроды (па-ангельску: World Wide Fund for Nature) — міжнародная грамадзкая арганізацыя, якая працуе ў сфэрах аховы, дасьледаваньня і аднаўленьня навакольнага асяродзьдзя. Гэта найбуйнейшая ў сьвеце незалежная прыродаахоўная арганізацыя з больш чым 5 мільёнамі супрацоўнікаў па ўсім сьвеце[2]. Сусьветны фонд дзікай прыроды працуе ў больш чым 90[2] краінах і падтрымлівае каля 1300[3] прыродаахоўных праектаў па ўсім сьвеце.

Сусьветны фонд дзікай прыроды
World Wide Fund for Nature
Абрэвіятура WWF
Дэвіз Дзеля жывой плянэты
Дата ўтварэньня 19 верасьня 1961 году[1]
Тып міжнародная грамадзкая прыродаахоўная арганізацыя
Юрыдычны статус дабрачынны траст
Мэта захаваньне, дасьледаваньне і аднаўленьне навакольнага асяродзьдзя
Штаб-кватэра Глянд (Швайцарыя)[2]
Дзейнічае ў рэгіёнах ва ўсім сьвеце
Заснавальнікі Джуліян Гаксьлі[1]
Макс Нікалсан
Пітэр Скот
Гай Манфорт
Прэзыдэнт Яланда Какабадзэ
Бюджэт 447 мільёнаў (2008 год)[2]
Колькасьць супрацоўнікаў 5400[2]
Сайт wwf.org/panda.org

Місія Сусьветнага фонду дзікай прыроды заключаецца ў прадухіленьні нарастаючай дэградацыі прыроднага асяродзьдзя плянэты і дасягненьня гармоніі чалавека і прыроды. Галоўная мэта — захаваньне біялягічнай разнастайнасьці Зямлі[2].

Прэзыдэнты рэдагаваць

Прэзыдэнты з 1962 па сёньняшні час[4]
Гады працы Імя
1962—1976 Бэрнгард (прынц Ліпэ-Бістэрфэльдзкі)
1976—1981 Джон Лоўдан
1981—1996 Філіп (герцаг Эдынбурскі)
1996—1999 Саед Бабар Алі
2000 Руўд Любэрс
2000—2001 Сара Морысан
2001—2010 Эмэка Аньяоку
з 2010 год Яланда Какабадзэ

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Сусьветны фонд дзікай прыродысховішча мультымэдыйных матэрыялаў