Славацкая пошта (па-славацку: Slovenská pošta) - дзяржаўная кампанія, якая адказвае за аказаньне паштовых паслугаў ў Славаччыне, створаная 1 студзеня 1993 году, калі Славаччына набыла незалежнасьць. 1 кастрычніка 2004 году арганізацыя сталася акцыянэрным таварыствам, якое належыць дзяржаве. У паштовую сетку ўваходзяць больш за 1500 паштовых аддзяленьняў па ўсёй краіне[1]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Банска-Быстрыцы[1].

Пошта Славаччыны
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 студзеня 1993
Уласьнікі Славаччына
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна пошта

Сярод абавязкаў арганізацыі ёсьць аказаньне ўнівэрсальных паштовых паслуг, кур’ерская дастаўка, праца часовых паштовых аддзяленьняў, выпуск паштовых марак і паштовы музэй[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в «Subject of activity». Slovenská pošta.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць