Віктар Бруханаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Пасьля сканчэньня ў [[1959]] годзе энэргетычнага факультэту Ташкенцкага політэхнічнага інстытуту працаваў на Ангрэнскай ТЭС (Ташкенцкая вобласьць) на пасадах дзяжурнага дээратарнай устаноўкі, машыністам сілкуючых насосаў, памочнікам машыніста турбіны, старэйшага міністра турбіннага цэху,начальніка зьмены, начальніка турбіннага цэху.
 
У [[1966]] годзе запрошаны працаваць на Славянскую ГРЭС (Данецкая вобласьць), дзе праработаў да 1970 году на пасадах старэйшага майстра, намесьніка начальніка кацельна-турбіннага цэху, начальніка гэтага цэху, намесьніка галоўнага інжынэра.
 
Чалец КПСС з [[1966]] году. Дэлегат XXVII зьезда КПСС ([[1986]]). У пэрыяд з [[1970]] па [[1986]] гг. неаднаразова абіраўся чальцом бюро Кіеўскага абласнога, Чарнобыльскага раённага і Прыпяцкага гарадзкога камітэтаў партыі, дэпутатам Чарнобыльскага раённага і Прыпяцкага гарадзкога Саветаў народных дэпутатаў.
 
Ад красавіка [[1970]] году па ліпень [[1986]] году — дырэктар [[Чарнобыльская АЭС|Чарнобыльскай АЭС]] імя У. І. Леніна. Пасьля аварыі ў [[1986]] годзе адхілены ад пасады дырэктара і зь ліпеня 1986 году па ліпень[[ 1987]] году — намесьнік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела ЧАЭС,
 
[[3 ліпеня]] [[1986]] году рашэньнем Палітбюро ЦК КПСС «за буйныя памылкі і недахопы ў рабоце, якія прывялі да аварыі зь цяжкімі наступствамі», выключаны з шэрагаў КПСС.
 
[[29 ліпеня]] [[1987]] году пастановай судовай калегіі па крымінальных спарвах Вярхоўнага суда СССР асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў выпраўленча-працоўнай установе агульнага тыпу.
 
Ад жніўня [[1991]] г. пражывае ў Ватуцінскім (цяпер — Дзясьнянскім) раёне горада Кіева. Зь лютага [[1992]] году работнік дзяржаўнага прадпрыемства «Укрінтэрэнэрга». Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС (катэгорыя 1). Інвалід II групы.
 
== Узнагароды ==