Асалінэюм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д унутраная спасылка
Радок 3:
'''Нацыянальны інстытут імя Асаліньскіх''' ({{Мова-pl|Zakład Narodowy im. Ossolińskich}}), або '''Асалінэюм''' ({{Мова-pl|Ossolineum}}) — навуковая і культурніцкая ўстанова [[Польшча|Польшчы]]. Заснаваны ў [[1817]] року [[граф]]ам [[Юзэф Максымільян Асаліньскі|Юзэфам Максымільянам Асаліньскім]] ва [[Львоў|Львове]] ў памяшканьні колішняга кляштару сёстраў [[Кармэліты|ордэну кармэлітак абутых]].
 
Бібліятэка Асаліньскіх налічвала кнігі з калекцыяў графаў [[Любамірскія|Любамірскіх]], [[Сапегі|Сапегаў]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Скарбкі|Скарбкаў|pl|Skarbkowie}} і іншых прыватных збораў. У [[1827]] року на аснове бібліятэкі было створана польскае навукова-дасьледніцкае таварыства «Асалінэюм», або «Інстытут Асаліньскіх». У [[Аўстра-Вугоршчына|аўстра-вугорскі]] пэрыяд таварыства стала цэнтрам польскага навуковага жыцьця падобна да ўкраінскага {{Артыкул у іншым разьдзеле|Навуковае таварыства імя Шаўчэнкі|Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі|uk|Наукове товариство імені Шевченка}}. Да [[1939]] року пры ім дзейнічалі таксама выдавецтва і {{Артыкул у іншым разьдзеле|Музэй Любамірскіх (Уроцлаў)|музэй імя Любамірскіх|pl|Muzeum im. Lubomirskich}}.
 
Пад час {{Артыкул у іншым разьдзеле|Акупацыя Галіччыны|савецкай акупацыі|uk|Окупація Західної України}} ў 1939 року Інстытут Асаліньскіх быў зачынены. За нямецкай акупацыяй на аснове ягоных фондаў была створаная Дзяржаўная бібліятэка Львова ({{Мова-de|Staatsbibliothek Lemberg}}), а частка калекцыі перавезеная ў [[Кракаў]].