Хадкевічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Шляхецкі род
| Прозьвішча = Хадкевічы
| Герб = POL COA Chodkiewicz.svg
| Апісаньне = Герб «[[Касьцеша]]»
| Дэвіз =
| Краіна паходжаньня = [[Вялікае Княства Літоўскае]]
| Тытул = графы
| Прызнаныя ў = [[Вялікае Княства Літоўскае]]
| Першы з роду =
| Апошні з роду =
| Адгалінаваньне роду =
| Адгалінаваньні ад роду =
}}
'''Хадкевічы''' ('''Chadkievičy''') — [[шляхта|шляхецкі]] род гербу «[[Касьцеша]]», асобныя прадстаўнікі карысталіся гербам «[[Грыф зь мечам]]»; у [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] увайшоў у шэрагі магнатаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
Паходзяць ад баярына Ходара (Ходзькі), які ў [[1434]] разам зь іншымі падпісаў акт уніі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] з [[Польскае Каралеўства Польскае(1385—1569)|Каралеўствам Польскім]].
 
Існавала тры галіны роду: Быхаўская, Бераставіцкая і Супрасьльская. У [[1568]] сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі]], які прызнаваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім. Тытуляваліся графамі на «на [[Шклоў|Шклове]] і [[Новая Мыш|Мышы]]». Па згасаньні сярэдняй галіны ў [[1626]] тытул перайшоў да малодшай галіны.
 
У 2-й пал. [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] прадстаўнікі роду перайшлі з [[праваслаўе|праваслаўя]] ў [[кальвінізм]], а потым у [[каталіцтва]].
 
Валодалі маёнткамі на тэрыторыя сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] ў [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскім павеце]] ([[Вялікая Бераставіца|Бераставіца]], [[Рось]]), [[Наваградзкі павет|Наваградзкім павеце]] ([[Новая Мыш|Мыш]]), [[Аршанскі павет|Аршанскім павеце]] ([[Шклоў]], [[Быхаў]]); на тэрыторыі сучаснай [[Польшча|Польшчы]] на [[Падляшша|Падляшшы]] ([[Заблудаў]], [[Супрасьль]], [[Дойліды]]).
 
Зьбіралі бібліятэкі, [[Архівы Хадкевічаў|архівы]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Хадкевічы // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 709.</ref>.