Станіслаў Язэпавіч Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дзяяч
д выпраўленьне спасылак
Радок 6:
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] і [[Віленскі ўнівэрсытэт]], дзе ў [[1933]] годзе абараніў магістарскую дысэртацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У [[1936]] годзе за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі» атрымаў годнасьць доктара [[філязофія|філязофіі]] ў галіне польскай і славянскай літаратуры. Падчас навучаньня дзейнічаў ў [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускім Студэнцкім Зьвязе]]; рэдагаваў «[[Крыніца (газэта)|Крыніцу]]» і «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкую Думку]]», зьяўляўся стваральнікам і штаршынём унівэрсытэцкага Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Рабіў шматлікія публікацыі на тэмы беларускай літаратуры ў віленскай беларускай прэсе.
 
Быў дэлегатам [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другога Ўсебеларускага кангрэсу]]. Напрыканцы [[1945]] году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны [[Беларускі Нацыянальнынацыянальны Цэнтарцэнтар]]. Быў першым старшынём [[Антыбальшавіцкі блёк народаў|Антыбальшавіцкага Блёкублёку Народаўнародаў]] ([[1946]]).
 
Пасьля сканчэньня [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] сумесна з М. Абрамчыкам на эміграцыі аднавіў [[Рада БНР|Раду БНР]]. Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына» ([[1948]]—[[1962]]). Стварыў філію ньюёркскага Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], рэдагаваў усе чатыры кнігі «Запісаў» Інстытута, якія былі выдадзены ў [[Мюнхэн]]е.
 
З [[1962]] году жыў у [[Нью-Ёрк]]у. З [[1963]] году і да сьмерці зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Беларус», якой пад ягоным рэдагаваньнем выйшла каля 200 нумароў. Стала супрацоўнічаў з [[Свабода (радыё)|радыё «Свабода»]]. У [[ЗША]] выдаў кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першае паловы 1960-х гадоў» (1967) і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня» (1982). Зьяўляецца аўтарам працы «Русыфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русыфікацыйнаму працэсу» пра ідэялёгію і практыку расейскафікацыі ў Беларусі ў [[1950-я|1950-х]] — на пачатку [[1960-я|1960-х]] гадоў, апублікаванай у «Запісах» [[БІНіМ|Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва]] ў 1962 годзе ў Мюнхэне.
 
== Літаратура ==