Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: lad:Deklarasion Universala de los Diritos Umanos
Радок 1:
[[Файл:EleanorRooseveltHumanRights.gif|rightміні|thumb|250px250пкс|[[Элеанора Рузвэльт]] зь гішпанскай Дэклярацыяй правоў чалавека.]]
 
'''Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека''', зацьверджаная і абвешчаная Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў [[10 сьнежня]] [[1948]] году. Прыняўшы гэта рашэньне гістарычнага значэньня, Асамблея зьвярнулася з заклікамі да ўсіх дзяржаваў-сяброў Арганізацыі абнародаваць тэкст Дэклярацыі і зрабіць усё магчымае дзеля «''яе распаўсюджаньня, абвяшчэньня і растлумачэньня, галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, незалежна ад палітычнага статусу краінаў або тэрыторыяў''». Яго аўтарамі былі [[Джон Пітэр Хампрэй]], [[Элеанора Рузвэльт]] і [[Рэнэ Касан]].
[[Файл:UN-Human rights-1956-3c.jpg|міні|200пкс|[[Паштовая марка|Марка]] [[ААН]] у гонар прыняцьця Дэклярацыі]]
 
Гэты дакумэнт меў толькі статус рэкамэндацыі, яго прынялі 48 краінаў. Ніводная краіна не галасавала супраць, але 8 устрымаліся. Сярод іх [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка]], [[Саудаўская Арабія]] (аспрэчвала роўнасьць паміж мужчынам і жанчынай), а таксама [[Польшча]], [[Югаславія]], [[Чэхаславаччына]] і [[СССР]] ([[Расея]], [[Беларусь]], [[Украіна]]) якія ўстрымаліся, бо не пагаджаліся з прынцыпам '''унівэрсальнасьці''' аб якім пішуць у артыкуле 2 (першая частка). Краіны, якія зусім ня ўдзельнічалі ў галасаваньні: [[Гандурас]] і [[Емэн]].