Набілітацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Набіліта́цыяНабіліта́цыя''', (ад лац. {{Мова-la|nobilitas|скарочана}} — знаць), — наданьне [[шляхецтва]] асобе простага стану.
 
У Заходняй Эўропе вядома з [[13 стагодзьдзе|13 ст.]], у [[ВКЛ]]  — з часоў Вялікага Князякнязя [[Вітаўт|Вітаўта]]а ([[1392]]—[[1430]]). Вядомы акт набілітацыі ў [[1436]] годзе польскім Каралём [[Уладзіслаў III|Уладзіславам III]] ліцьвіна Івана Слушкі з наданьнем яму гербу «[[Волга]]» (у далейшым род Слушкаў карыстаўся гербам «[[Астоя]]»).
 
З пачатку [[16 стагодзьдзе|16 ст.]] набілітацыі ў ВКЛ сталі звычайнаю зьяваю. У [[Статут ВКЛ]] 1566 году|Статут ВКЛ [[1566]] быў унесены спэцыяльны [[артыкул]] «О простых людех, кгдыж повышеня чести и станов за годностями заслугами могут меть». Пасьля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] [[1569]] на [[Сойм|Сойме]]е [[1578]] прынятая [[канстытуцыя]], каб Каролькароль плябеяў ня ўзводзіў у шляхецтва, адно толькі па прадстаўленьні Рады ВКЛ ці ў войску за мужнасьць. Гэта паўплывала на фармулёўку артыкула ў Статуце ВКЛ [[1588]] «О непривлащенье вольностей шляхетских людем простого стану». Паводле яго набілітацыя праводзілася толькі «за явными значными и рицерскими послугами, мужством, оказаным против неприятелем нашим».
 
На Сойме [[1601]] зацьверджанае палажэньне, паводле якога набілітацыя праводзілася Каралём толькі па прадстаўленьні Сэнату і Пасольскай Ізбы, а ў войску  — [[гетман|гетманам]]ам. Каб не было таемных набілітацый, сапраўднымі лічыліся толькі тыя, што адзначаныя ў спэцыяльных соймавых канстытуцыях. На Каранацыйным Сойме [[1633]] забароненыя прыватныя адопцыі (прыём у гэральдычны род прадстаўнікоў іншых станаў). Паводле канстытуцыі [[1643]] набілітаваныя сем’і на працягу трох пакаленьняў ня мелі права займаць урадаў і спраўляць пасольстваў.
 
Значнае пашырэньне атрымала практыка набілітацыі ў час панаваньня Караля і Вялікага Князя [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўґуста]] ([[1764]]—[[1795]]), калі было набілітавана ў 2 разы больш асобаў, чым яго папярэднікамі з [[1601]].
 
== Літаратура ==
Літ.:* Albom armorum nobilium Regni Poloniae XV—XVIII saec. Herby nobilitacji i indygenatów XV—XVIII w. Wstęp, oprac. i edyc. B. Trelińska. Lublin, 2001.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
 
* [http://www.nobility.by/encyclopaedia/n/nabilitacyja.shtml Арыгінальны артыкул у «Шляхецкай энцыкляпедыі».]
 
[[Катэгорыя:Права Вялікага Княства Літоўскага]]