Верашчака: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Фарматаваньне. I/І, X/Х. Катэгорыі
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Верашча́ка''' — традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з “саскіх” (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]]. Пры двары караля [[Аўгуст III|Аўгуста III]] у [[Варшава|Варшаве]] быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падавання [[кілбаса|кілбасы]]: кілбаса, якая падавалася «на верашчаку», рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі [[сала]] і палівалася вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: “за караля Саса лыжкай кілбаса”. У класічнай [[польская кухня|польскай кулінарыі]] верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца з белай кілбасы, зваранай у [[піва|піве]] напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соўсе. Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацый у розных мясцінах і сацыяльных пластах [[Польшча|Польшчы]] і [[ВКЛ]]. Напрыклад, у канцы XVIII стагоддзя у [[Нясвіж|Нясвіжы]] частавалі «каўбасой, так званай верашчакай, з соусам падрыхтаванай», наведвальнікаў бернардынскага кляштару. У адным з варыянтаў В. уяўляла сабою густы суп з кілбасой, [[паўгускі|паўгускамі]] ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, з мясцовымі адрозненнямі, вядомыя па ўсёй [[Беларусь|Беларусі]] пад назвай верашчака, часцей [[мачанка]]: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць [[мука|мукой]] і тушаць у печы. У [[Літва|Літве]] і на ПнЗ Беларусі верашчаку тушаць на [[бураковы квас|бураковым квасе]]. Ядуць як [[мачанне]] для [[бліны|бліноў]]. Народная этымалогія выводзіла назву ад шыпення, якое зыходзіць ад кілбасы пад час гатавання. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэння своеасаблівага “культу верашчакі” у [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзі]] была асоба Марылі Верашчакі, каханай [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]].