Фаўна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль, катэгорыя
Радок 1:
[[Файл:Fauna.png|міні|250пкс|Фаўна]]
'''Фаўна''' ({{Мова-novolat|fauna}}, ад {{Мова-novolatla|Fauna|скарочана}} — багіня лясоў і палёў, апякунка статкаў жывёлаў) — гістарычна складзеная сукупнасьць відаў [[жывёлы|жывёлаў]], якія жывуць у дадзенай вобласьці і якія ўваходзяць ва ўсе яе [[біягеацэноз]]ы. Хатнія жывёлы, жывёлы ў [[заапарк]]ах і г. д. не ўваходзяць у склад фаўны. У паняцьце фаўны ўкладваецца як сыстэматычны, так і геаграфічны зьмест, таму прынцып абмежаваньня павінен быць геаграфічным (фаўна [[Куба (выспа)|выспы Куба]], фаўна [[Зымбабвэ]], фаўна [[Эўразія|Эўразіі]] і г. д.) і сыстэматычным (фаўна птушак (арнітафаўна), фаўна вусякоў (энтамафаўна), фаўна рыб (іхтыяфаўна) і г. д.). Апошняя акалічнасьць зьвязана з тым, што на практыцы немагчыма атрымаць поўны сьпіс відаў дадзенай тэрыторыі па прычыне як велізарнай іх разнастайнасьці, так і недахопу адмыслоўцаў-сыстэматыкаў.
 
Істотнай прыкметай любой фаўны зьяўляецца экалягічная прырода складнікаў яе відаў. Напрыклад, для фаўны трапічных тэрыторый характэрна вялікая колькасьць відаў, прыстасаваных да пражываньня на дрэвах і зьвязаных з імі трафічным адносінамі; для фаўны [[стэп]]авых тэрыторый характэрна перавага бегаючых і рыючых жывёлаў, якія ўпадаюць у сьпячку, жывёл, якія сілкуюцца жорсткай травой і інш.