Белая (горад): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Накід}} {{Інфармацыя пра горад| Герб = POL Biała Podlaska COA.svg| Сьцяг = POL Biała Podlaska flag.s...
 
інтэрвікі, Гісторыя
Радок 15:
}}
 
'''Бяла-Падляска''' ([[старабеларуская мова|па-старабеларуску]]: '''''Белая''''', [[польская мова|па-польску]]: ''Biała Podlaska'' {{Праслухаць|pl-Biala Podlaska.ogg}}) – [[горад]] і [[гарадзкі павет]] у паўночнай частцы [[люблінскае ваяводзтва|люблінскага ваяводзтва]], сталіца [[Бялападляскае ваяводзтва|бялападляскага ваяводзтва]] ў [[1975]]-[[1998]] гадах.
 
Горад ляжыць на [[Паўднёвае Падляшша|Паўднёвым Падляшшы]] ў [[даліна|даліне]] [[рака|ракі]] [[Кшна|Кшны]] (''Krzna'') – левага прытока [[Заходні Буг|Буга]], у адлегласьці 36 км ад мяжы з [[Беларусь|Беларусьсю]]. Іграе вялікую ролю ў сувязях з усходнімі краінамі з-за блізкага знаходжаньня буйных памежных пераходаў у [[Цярэспаль|Цярэспалю]] і [[Карошчын|Карошчыне]], а таксама наяўнасьці [[консульства]] [[Беларусь|Беларусі]].
 
==Гісторыя==
 
У гістарычных дакумэнтах Бяла-Падляска ўпершыню ўзгадваецца ў [[1481]] г. Яе першымі ўладальнікамі былі [[Ільлінічы]], а заснавальнікам лічыцца [[Пётр Янавіч Белы]] – ваявода троцкі, [[гетман]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. У гэты час Белая ўваходзіла ў склад [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскага ваяводзтва]] ВКЛ. У II палове [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] горад пераходзіць ва ўладаньне роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], гэта адбылося ў [[1569]] годзе, калі памёр апошні прадстаўнік роду [[Ільлінічы|Ільлінічаў]] Юры, які завяшчаў асноўныя свае маёнткі свайму стрыечнаму брату [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Мікалаю Крыштофу Радзівілу Сіротке]]. Пад уладай [[Радзівілы|Радзівілаў]] Белая дасягнула вялікага росквіту. У [[1622]] г. сын [[Мікалай Радзівіл Сіротка|Сіроткі]] [[Аляксандр Людвік Радзівіл]] пабудаваў тут крэпасьць і замак. З фундацыі Крыштафа Цібаровіча Вільскего (''Krzysztofa Ciborowicza Wilskiego'') была закладзена ў [[1628]] г. Бельская Акадэмія, якая ад [[1633]] г. існавала як філія [[Кракаўская Акадэмія|Кракаўскай Акадэміі]].
 
У [[1655]]-[[1660]] гг. горад быў значна зьнішчоны Швэдамі і казакамі. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхалу Радзівілу]] і ягонай жонцы Кацярыне Сабескай (сяста [[Ян Сабескі|Яна ІІІ Сабескага]]) Белая хутка аднавілася. У [[1670]] г. [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхал Радзівіл]] надаў гораду магдэбурскае права, а таскама герб - [[Міхаіл Арханёл]], які стаіць на [[дракон]]е.
 
У [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзю]] горад шырока вядомы з-за вытворчасьці [[сукно|сукна]] і [[фаянс|фаянсу]], пазьней таксама з-за дрэваперапрацоўкі.
 
У [[1720]] г. [[Ганна Кацярына Радзівіл]] распачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы (сёньня гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац у стылі ракако.
 
Горад і палацавы ансамбль шматразова нішчоны ў [[18 стагодзьдзе|XVIIІ]] - [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стст. (між іншым у часе [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]], а таксама падчас ганеньняў на Падляскіх Вуніятаў). Апошні спадкаемца Дамінік Радзівіл, палкоўнік польскага войска Варшаўскага княства, памёр у Францыі 11 лістапада [[1813]] года. Палац разабралі як руіны ў [[1883]] годзе.
 
У Бялай-Падлясцы навучаўся знакаміты польскі пісьменьнік і публіцыст [[Ёзаф Ігнаці Крашэўскі]] (''Józef Ignacy Kraszewski''). Мужчынская гімназія, якую ён наведваў, сёньня носіць яго імя.
 
Наступнае хуткае разьвіцьцё горада прыпадае на міжваенны час: тут паўстала фабрыка Raabego, гарадзкая электрастанцыя, а ў [[1923]]-[[1939]] гг. існавала [[Падляская Фабрыка самалётаў]] - (''Podlaska Wytwórnia Samolotów - PWS''), якая была разбурана савецкімі войскамі пасьля [[17 верасьня]] [[1939]] года.
 
У [[1975]] г. Бяла-Падляска стала сталіцай ваяводзтва, што прывяло да ўзросту колькасьці яе жыхароў у два разы за 20 год. Згодна адміністрацыйнай рэформе [[1999]] года мае статус гарадзкога павету, а таксама зьяўляецца важным цэнтрам цэлага рэгіёну.
 
[[de:Biała Podlaska]]
[[en:Biała Podlaska]]
[[id:Biała Podlaska]]
[[jv:Biała Podlaska]]
[[lv:Bjala Podļaska]]
[[nl:Biała Podlaska]]
[[ro:Biała Podlaska]]