ПрывітаньнеРэдагаваць

Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.

Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі.

EugeneZelenko 15:31, 18 сьнежня 2006 (UTC)

ПеранакіраваньнеРэдагаваць

Як перанакіроўваць артыкулы? Напрыклад, створаны артыкул "Люблінскае ваяводзтва", але ў пошуку я знайшоў спасылкі напісаныя наркамаўкай "Люблінскае ваеводСтва". Зразумела, што яна не актывізоўваецца. Дзякуй.

Трэба стварыць артыкул Люблінскае ваеводства з тэкстам #перанакіраваньне [[Люблінскае ваяводзтва]]. --EugeneZelenko 17:10, 21 студзеня 2007 (UTC)