Міхал Валовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+be
дапаўненьне, выявы
Радок 1:
{{Шляхціч
'''Міхал Валовіч''' ([[1806]]—[[1833]]) — беларускі рэвалюцыянэр, удзельнік [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1830—1831 гадоў]].
| Імя = Міхал Валовіч
| Поўнае імя =
| Арыгінальнае імя =
| Жанчына =
| Партрэт = Michał Vałovič, Lavon Pracłaŭski. Міхал Валовіч, Лявон Працлаўскі.jpg
| Шырыня партрэту =
| Подпіс партрэту = Паўстанцы Міхал Валовіч і Лявон Працлаўскі, гравюра [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
| Герб = POL COA Bogoria.svg
| Шырыня гербу =
| Подпіс гербу = Герб «[[Багорыя (герб)|Багорыя]]»
| Пасады =
| Пачатак пэрыяду =
| Заканчэньне пэрыяду =
| Папярэднік =
| Наступнік =
| Імя пры нараджэньні =
| Нарадзіўся = [[18 чэрвеня]] [[1806]]
| Месца нараджэньня =
| Памёр = [[2 жніўня]] [[1833]]
| Месца сьмерці =
| Род = [[Валовічы]]
| Бацька =
| Маці =
| Жонка =
| Дзеці =
| Рэлігія =
| Рэгаліі =
| Колер =
| Колер загалоўку =
}}
 
'''Міхал Валовіч''' ([[18 чэрвеня]] [[1806]], маёнтак [[Парэчча|Парэчча]] [[Слонімскі павет|Слонімскага павету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], цяпер [[Слонімскі раён]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] — [[2 жніўня]] [[1833]], [[Горадня]]) — беларускі<ref>В. Ф. Шалькевіч. Валовіч Міхаіл Казіміравіч // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 209.</ref> рэвалюцыянэр, удзельнік [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ([[1830]]—[[1831]]).
 
== Біяграфія ==
З шляхецкага роду [[Валовічы|Валовічаў]], сын [[Казімер Валовіч|Казімера]], [[слонім]]скага [[падкаморы]]я.
 
У [[1822]]—[[1825]] навучаўся ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]], быў блізкім да таемных таварыстваў [[Філяматы|філяматаў]] і [[філарэты|філарэтаў]], сябраваў з [[Ігнат Дамейка|І. Дамейкам]], [[Міхал Ходзька|М. Ходзькам]] і інш.
 
Удзельнічаў у [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|нацыянальна-вызвольным паўстаньні]] ў складзе атраду генэрала А. Гелгуда. У зьвязку з паразай паўстанцаў мусіў эміграваць у [[Францыя|Францыю]], дзе зблізіўся з дэмакратычнымі арганізацыямі, рухам карбанарыяў. Прытрымліваўся радыкальных поглядаў на шляхі сацыяльнай перабудовы грамадства. Галоўнай прычынай нястач і прыгнечаньня сялянства лічыў буйное [[абшарнік|абшарніцкае]] землеўладаньне, выступаў за ягоную ліквідацыю, скасаваньне прыгону і бязвыплатную перадачу зямлі сялянам у калектыўную ўласнасьць. Выказваўся за абвяшчэньне [[Вялікае Княства Літоўскае|Літвы]] дэмакратычнай рэспублікай, зьвязанай фэдэратыўнымі адносінамі з Польшчай.
 
[[Файл:Michał Vałovič, Artur Zaviša. Міхал Валовіч, Артур Завіша.jpg|міні|Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі]]
 
Пад уплывам [[Ю. Заліўскі|Ю. Заліўскага]] вырашыў узяў удзел у ягонай ваеннай экспэдыцыі на тэрыторыю колішняга [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], каб узьняць там (у адрозьненьні ад папярэдняга) сялянскае паўстаньне. Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Эўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. З рашэньня Ю. Заліўскага узначаліў слонімска-наваградзкую акругу. 19 сакавіка [[1833]] паўстанцы перайшлі мяжу [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад М. Валовіча прыйшлі сяляне з [[Парэчча]], [[Востраў|Вострава]] і [[Бардашы|Бардашоў]]. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў [[Слонім]]е з тым, каб вызваленыя вязьні далучыліся да паўстанцаў.
 
Але такія дзеяньні ўстрывожылі ўлады. Гарадзенскі губэрнатар [[Міхаіл Мураўёў|Мураўёў]] даў загад абкружыць атрад над [[Шчара]]й. Дакумэнты сьведчаць, што пры затрыманьні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе. Паўстанцы трапілі ў палон. Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засьведчыў, што ''«хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстаньне, каб зьдзейсніць свой намер і вызваліць сялян»''. [[11 чэрвеня]] [[1833]] у Горадні распачаўся судовы працэс. Побач з М. Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялянаў, ініцыятара паўстанца прысудзілі да пакараньня сьмерцю праз чацьвертаваньне, аднак князь Далгарукаў зьмякчыў прысуд. [[2 жніўня]] [[1833]] Ю. Валовіча павесілі ў Горадні (паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспэктам Касманаўтаў). Цела павешанага ўначы перавезьлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не магло быць адшуканае і ня сталася б месцам таемных набажэнстваў.
 
Астатніх паўстанцаў саслалі ў [[Сыбір]] — на катаржныя працы, у арыштанцкія роты, на пасяленьне. У ссылку адправілі таксама паўстанцаў з [[Воранава]] на чале з М. Шыманскім<ref>[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19321 ВАЛОВІЧ Міхал Казіміравіч] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}</ref>.
 
== Памяць ==
У вёсцы [[Парэчча]], побач з вуніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар М. Валовіча і 12 паўстанцаў, якія загінулі ў барацьбе супраць расейскага імпэрыялізму. Аднак у [[2003]] сьвятар [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]], які прыехаў у прыход з [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]], загадаў выкапаць крыж. Пазьней крыж адшукалі побач са [[Шчара|Шчарай]] і паставілі на могілках<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/759440.html Слонімшчына: у Парэччы ўшанавалі памяць паўстанцаў Міхала Валовіча] // «[[Радыё Свабода]]», [[1 ліпеня]] [[2007]].</ref>.
 
Мясцовы скульптар Лявон Богдан плянуе паставіць помнік Міхалу Валовічу паміж парэцкімі могілкамі й былой вуніяцкай царквой, аднак ня можа атрымаць дазвол ад уладаў<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1144412.html?page=1&s=1&x=1#relatedInfoContainer На Гарадзеншчыне ўшанавалі Міхала Валовіча] // «[[Радыё Свабода]]», [[22 чэрвеня]] [[2008]].</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭГБ|2}}
* {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.svaboda.org/content/transcript/771301.html Імёны Свабоды: Міхал Валовіч]
 
{{Накід}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Валовіч, Міхал}}