Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{•}} -> {{*}}
д пунктуацыя, выпраўленьне спасылкі
Радок 15:
Колькасьць ад 13 да 14 млн чал. ([[2006]], ацэнка), зь іх каля 40 % у [[ЗША]] і 35 % у Ізраілі. Таксама існуюць іншыя ацэнкі, згодна якіх сусьветная колькасьць габрэяў складае больш 17 500 000 чалавек, зь якіх 46% у ЗША, 31% у Ізраілі, 12% у [[СНД]] і Балтыі, 6% у [[Аргентына|Аргентыне]] і [[Уругвай|Ўругваі]].
 
Габрэі жывуць больш чым у 110 краінах сьвету. Статыстычны ўлік усіх існых габрэяў сустракае вядомыя цяжкасьці. У розных краінах сьвету рознымі арганізацыямі выкарыстоўваюцца розныя крытэры прыналежнасьці да габрэйства. Адзнакі колькасьці габрэяў у дыяспары засноўваюцца як на дадзеных [[перапіс насельніцтва|перапісаў насельніцтва]], так і на дадзеных, якія існуюць у габрэйскіх арганізацый. Вынікі перапісаў насельніцтва грунтуюцца на пісьмовых апытаньнях насельніцтва, у якіх выбар рэспандэнтам нацыянальнасьці грунтуецца на самаідэнтыфікацыі - самавызначэньні, на якую ў сваю чаргу ўплываюць мясцовыя палітычныя і іншыя ўмовы.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] паводле перапісу насельніцтва [[1999]] году зарэгістравана 27,8 тыс. габрэяў (у [[1989]] - 111 тыс.).
 
Рэлігіяй габрэяў з'яўляецца [[юдаізм]]. Гістарычна [[Габрэйства|паняцьці «габрэй» і «юдэй»]] цесна пераплеценыя і ў большасьці моў неадметныя. У шматлікіх мовах народаў сьвету гэтыя тэрміны пазначаюцца адным словам, што падтрымліваецца юдаізмам.
 
Гістарычнай і рэлігійнай мовай габрэяў зьяўляецца старажытны [[іўрыт]] (мова [[Талмуд]]а і [[Тора|Торы]] - г. зн. [[Біблія|Бібліі]]). У [[сярэднявеччаСярэднявечча|сярэднявеччы]] пад уплывам міграцыі разьвіліся таксама мова [[ідыш]] - мова «[[ашкеназі]]», г.зн. паўночнаэўрапейскіх (нямецкіх) габрэяў, які зьяўляецца дыялектам нямецкай мовы і ўваходны ў [[германскія мовы|германскую групу моў]]; а таксама мова [[ладына]] - мова нашчадкаў гішпанскіх габрэяў - «сэйфардаў», што зьяўляецца дыялектам гішпанскай і ўваходная ў групу [[раманскія мовы|раманскіх моваў]]. Большасьць габрэяў кажуць у асноўным на мовах краін пражываньня. У Ізраілі дзяржаўнай мовай зьяўляецца новы [[іўрыт]], адроджаны ў якасьці гутарковага ў [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]].
 
== Глядзіце таксама ==