Арыстотэль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.4) (робат зьмяніў: ckb:ئەرەستوو
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: дапаўненьне крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Арыстоцель?oldid=612664
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька  — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці  — Фэстыда). Арыстотэль рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросьце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі [[Плятон]]а. У хуткім часе адасобіўся для незалежных філязофскіх разважаньняў.
У [[343 да н. э.|343 годзе да н.  э.]] македонскі кароль [[Філіп]] (Піліп) даверыў Арыстотэлю выхаваньне свайго сына Аляксандра (будучы [[Аляксандар Македонскі]]). Выхаваньне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасьля яго заканчэньня Арыстотэль быў шчыра ўзнагароджаны праз караля.
У [[334 да н. э.|334 годзе да н.  э.]] Арыстотэль заснаваў у [[Афіны|Афінах]] сваю школу ў ліцэі, якая атрымала назву перыпатэтычнай.
Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстаньне для ўзнаўленьня незалежнасьці. Арыстотэль праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сымпатыяй у афінянаў. Адчуваючы пагрозу ў сваім далейшым прабываньні ў Афінах, Арыстотэль перасяліўся ў Халкіс на Эўбэі дзе і памёр у [[322 да н. э.|322 годзе да н.  э.]].
 
== Навуковыя погляды ==
Арыстотэль лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя без формы, якая зьяўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасьць кожнай рэчы. Форма ня можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага зьяўляецца Бог. Арыстотэль сыстэматызаваў і развіў практычна ўсе галіны тагачасных ведаў — лёгіку, філязофію, прыродазнаўства, гісторыю, палітыку, этыку, літаратуру, эстэтыку.
 
Ім напісаны сотні кнігаў («Катэгорыя», «Аналітыкі», «Мэтафізыка», «Фізыка», «Гісторыя жывёлаў», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка»). Арыстотэль лічыў, што людзі пачалі філязофстваваць, каб пазбавіцца няведаньня, і неабходна стварыць асаблівую навуку, якая б дасьледавала «пачаткі і прычыны». Пазьней гэта навука была названа «метафізыкай». Арыстотэль крытыкаваў вучэньне Плятона пра ідэі як першакрыніцу рэальнага сьвету. У аснове быцьця бачыў 4 пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу рух і мэты. Паводле яго вучэньня форма (актыўны пачатак) пераўтварае матэрыю (пасіўны пачатак) як магчымасьць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком сьвету і вышэйшай мэтай яго разьвіцьця лічыў Бога. Гэта абумовіла аб’ектыўна-ідэалістычны характар яго філязофіі. Працэс пазнаньня ён разумеў як рух ад адчуваньняў да агульных паняцьцяў, паколькі «ўсялякія навуковыя веды ёсьць веды пра агульнае». У касмалёгіі Арыстотэль стаяў на пазіцыях геацэнтрызму (Зямля — цэнтар). Прызнаваў мэтазгоднасьць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёлаў. Разглядаючы ўзаемаадносіны індывіда і грамадзтва, прыйшоў да высновы, што чалавек «істота палітычная, ..., грамадзкая». Таму важную ролю адводзіў дзяржаве. Лепшай формай дзяржаўнага ладу лічыў такую ўладу, пры якой выключаліся б злоўжыванне ўладай, падаўленьне свабодаў грамадзянаў, прычыненьне шкоды дабрабыту і годнасьці людзей. Але пры гэтым ён апраўдваў рабаўладальніцкі характар антычнага грамадзтва і лічыў, што рабства існуе «ад прыроды». У эстэтычных трактатах разьвіваў тэорыю мастацтва, якое набліжаецца да рэальнасьці. Яго вучэньне моцна паўплывала на пазьнейшае разьвіцьцё філязофскай думкі і амаль 2 тыс. гадоў існавала як плынь арыстотэлізму ў філязофіі і прыродазнаўстве. Арыстотэль зьявіўся заснавальнікам фармальнай лёгікі, стваральнікам сылягістыкі, якія паслужылі філязофскай асновай схаластыкі.
 
== Навуковая спадчына ==
Творы Арыстотэля былі вядомыя на [[Русь|Русі]], ў [[14 стагодзьдзе|14]]—[[15 стагодзьдзе|15]] стст. распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] цікавасьць старабеларускай грамадзкай думкі да ідэй Арыстотэля ўзрасла ў эпоху [[Адраджэньне|Адраджэньня]]. Глыбока ведаў яго творы [[Фрынцыск Скарына]], які пісаў пра неабходнасьць злучэньня «Саламонавай і Арыстотэлевай мудрасьці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадзкай думкі ВКЛ асаблівае значэньне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстотэля ([[Сымон Будны]], [[Лаўрэнці Зізаній]], [[Андрэя Волян]] і інш.). У [[1568]] [[Ян Ліцыній Намыслоўскі]] выдаў «Дапаможнік для авалоданьня вучэньнем Арыстотэля». Элементы філязофіі Арыстотэля вывучаліся ў брацкіх школах. У [[17 стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18]] стст. у навучальных установах ВКЛ вучэньне Арыстотэля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасьць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстотэля з новай навукай. Але ў канцы 18 ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схаластызаванага арыстотэлізму.
 
Творы Арыстотэля перакладаў арабскі філёзаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстатэлізму [[Авэроэс]].
 
== Творы ==