Замчышча (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д [r2.5.2] робат дадаў: ru:Минское Замчище
XHCKidx (гутаркі | унёсак)
Радок 3:
 
== Гісторыя ==
[[Выява:Vulica Zamkavaja(Miensk).jpg|200пкс|міні|Вуліца Замкавая (1983 рок)]]
Галоўнай вуліцай у замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго пэрыяду яго існаваньня аж да сярэдзіны [[20 стагодзьдзе|XX ст.]] была вуліца [[Замкавая вуліца|Замкавая]]. Яе траса самая старажытная з усіх вуліц у Менску. Яна перасякала Замчышча па дыяганалі з усходу на захад і ўжо ў першай палове [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] была забрукаваная. Пазьней вуліца прадаўжалася і за валам аж да скрыжаваньня зь [[Вялікая Татарская вуліца|Вялікай Татарскай]]. 3 паўднёвага захаду Замчышча агінала вуліца [[Завальная вуліца|Завальная]]; з паўночнага захаду — [[Завальны завулак]].