Тамаш Жаброўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, стыль, шаблён
артаграфія
Радок 4:
Скончыў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскую езуіцкую акадэмію]]. У [[1732]] уступіў у [[Ордэн езуітаў]], у [[1743]] высьвечаны на ксяндза. У [[1745]]—[[1746]] прафэсар рыторкі й паэтыкі ў [[Ілукшта|Ілукшце]] ([[Курляндыя]]), у [[1746]] прэфэкт будаўніцтва ў [[Бабруйск]]у, у [[1746]]—[[1748]] прафэсар філязофіі й прэфэкт бурсы ў [[Крожа|Крожах]], у [[1748]]—[[1750]] міністар і прэфэкт будаўніцтва ў Вільні. У [[1750]]—[[1752]] вывучаў матэматыку, астраномію й архітэктуру ў [[Прага|Празе]] й [[Вена|Вене]]. Пасьля вяртаньня ў [[1752]] у Віленскай акадэміі стварыў кабінэты (факультэты) матэматыкі й экспэрымэнтальнае фізыкі. З фундацыі Альжбеты з [[Агінскія|Агінскіх]] [[Пузыны|Пузынінай]] збудаваў у Вільні астранамічную абсэрваторыю, выкладаў у ёй матэматыку й дакладныя навукі.
 
Зрабіў спробу вызначыць геаграфічныя каардынаты Вільні. Як архітэктар распрацаваў пляны шматлікіх касьцёлаў і палацаў. Кіраваў будаўніцтвам касьцёлукасьцёла ў Ілукшце, перабудовай [[Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (Бабруйск)|касьцёлаў сьвятых Пятра й Паўла ў Бабруйску]] й [[Касьцёл сьвятога Ігната (Вільня)|сьвятых Ігната]] й [[Касьцёл сьвятога Яна (Вільня)|Яна]] і будаўніцтвам астранамічнае абсэрваторыі ў Вільні. Аўтар праеку касьцёлукасьцёла бэнэдыкцінакбэнэдыктынак у [[Крожы|Крожах]] і езуіцкага калегіюму ў [[Жодзішкі|Жодзішках]]<ref>Жаброўскі Тамаш // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 622</ref>.
 
== Крыніцы ==