Лошніца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д афармленьне
Радок 71:
У цэнтры мястэчка была карчма, стаялі цэрквы. П. Шпілеўскі, у прыватнасьці, у сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя адзначае ў гэтай частцы мястэчка (на левы бок ад моста) падмуркі дзьвюх зь іх, якія згодна народным паданьням захоўваліся ў зямлі. Пляніроўка мястэчка з плошчай верагодна была зьнішчана ў вайну [[1812]] году.
Цэнтар Лошніцы ля вуліц Мічурына і Камсамольскай — гэта не першапачатковы цэнтар мястэчка (верагодна другой паловы ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзяў; з пляніроўкай бяз плошчы гэта месца было цэнтрам пасяленьня і ў ХІХ — сярэдзіне ХХ стагодзьдзя). Больш старажытны цэнтар знаходзіўся на поўдзень па вуліцы, па якой пачынаўся шлях на Негнавічы (цяпер вуліца Савецкая). Тут на ўзвышшы было месца, дзе знаходзілася [[камянішча]] (каменная горка), якая згодна паданьню ўяўляла астрог старога гораду, а ля яго знаходзілася месца, якое называлі [[Займішча]]мЗаймішчам. Апошняе, магчыма, уяўляла сабой [[замчышча (археалёгія)|замчышча]] старажытнага замка. У гэтай частцы мястэчка ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя Шпілеўскім адзначалася, што ў зямлі захоўваліся падмуркі яшчэ ад трох былых цэркваў. Відавочна, што камянішча і Займішча — рэшткі цэнтра мястэчка часоў яго росквіту (ХVІ — першай паловы ХVІІ стагодзьдзяў).
 
Камянішча (каменная горка), па Шпілеўскім, знаходзілася на гары ля млына на Лошыцы. Месца, дзе быў апошні млын, вядома. Як вынікае са старых мапаў, пры Шпілеўскім ён, хутчэй за ўсё, быў там жа. Такім чынам, найбольш верагоднае месца, дзе знаходзілася Камянішча, — узвышша перад ручаём па вуліцы Савецкай па шляху ад вуліцы Мічурына. Узвышша ў тым жа накірунку ля сутыку названага ручая і ракі Лошыцы — найбольш верагоднае месца «Займішча». Аднак для больш дакладнага сьцьверджаньня пра іх месцазнаходжаньне патрабуюцца далейшыя дасьледаваньні.