Сяргей Вышалескі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: зноска
дапаўненьне
Радок 29:
З [[1914]] па [[1917]] гг. працаваў у вёсцы [[Вусьць-Цыльма]] [[Архангельская губэрня|Архангельскай губэрні]], дзе займаўся вывучэньнем хвароб паўночных аленяў. У [[1919]]—[[1921]] гг. — у ветэрынарных лябараторыях у [[Кіеў|Кіеве]] і [[Стаўрапаль|Стаўрапалі]], затым дацэнтам у сельгасінстытуце. З [[1922]] па [[1928]] гг. у інстытуце экспэрымэнтальнай ветэрынарыі (ВІЭВ) у Маскве Вышалескі вывучаў [[сухоты]], [[сап]] і іншыя асабліва небясьпечныя [[Інфэкцыя|інфэкцыі]], а ў [[1924|1924 г.]] стаў прафэсарам эпізааталёгіі Маскоўскага ветэрынарнага інстытуту. У [[1926|1926 г.]] знаходзіўся ў навуковай камандзіровцы ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] і [[Данія|Даніі]]. У [[1927|1927 годзе]] Вышалескі быў прызначаны дырэктарам ВІЭВ, а ў [[1928]]—[[1930]] гг. быў дырэктарам ветэрынарна-бактэрыялягічнага інстытуту ў [[Віцебск]]у і загадчыкам катэдры ў ветэрынарным інстытуце.
 
Быў абраны акадэмікам [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук БССР]]. У [[1931]]—[[1933]] гг. працаваў у Алма-Атынскім, пасьля ў Маскоўскім навукова-дасьледчым ветэрынарным інстытуце ([[1933]]—[[1934]]), з [[1934|1934 году]] загадваў катэдрай эпізааталёгіі Маскоўскага заветэрынарнага інстытуту і Ваенна-ветэрынарнай акадэміі Чырвонай Арміі (з [[1948|1948 г.]] — Маскоўская ветэрынарная акадэмія).
 
С. М. Вышалескі распрацаваў мэтадыку прыгатаваньня сыбіраязвавых вакцынаў на [[агар]]ы, абгрунтаваў і ўкараніў мэтад камбінацыйных прывівак супраць [[сыбірская язва|сыбірскай язвы]] і прапанаваў мэтодыку вакцынаваньня супраць яе паўночных аленяў, высьветліў этыялёгію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў мэтады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі, як сухоты, чума і павальнае запаленьне лёгкіх буйное рагатае жывёлы, чума і [[Эрызыпэлотрыкс|рожа сьвіняў]], колібактэрыёз і [[парагаручка]] цялятаў. Разам з Бучневым адкрыў узбуджальніка інфэкцыйнага [[Энцэфаліт коней|энцэфаламіяліту коней]]. Ягоныя працы па вывучэньні [[сап]]у коней сталі грунтам для зладжаньня ў СССР мерапрыемстваў па ягонай ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны мэтад дыягностыкі [[бруцалёз]]у буйное рагатае жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго.
Радок 42:
== Узнагароды ==
 
[[Дзяржаўная прэмія СССР|Сталінская прэмія]] ([[1941]]) за падручнік «Прыватная эпізааталёгія»<ref name="van41">{{Кніга|аўтар = |частка = О присуждении Сталинских премий за выдающиеся работы в области науки. Постановление Совета народных комиссаров Союза ССР|загаловак = Весьнік Акадэміі навук СССР №4, 1941 год|арыгінал = Вестник Академии наук СССР №4, 1941 год|спасылка = http://www.ras.ru/FStorage/download.aspx?id=6c9eaa9f-51c3-4028-b2f3-577d867a8f19|адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = |год = |том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>. Ордэны [[Ордэн Леніна|Леніна]], [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу|Працоўнага Чырвонага Сьцягу]], [[Ордэн «Знак Пашаны»|«Знак Пашаны»]], мэдалі.
 
У [[1940|1940 годзе]] уганараваны званьня Заслужаны дзяяч навукі СССР, у [[1956|1956 г.]] абраны ганаровым чальцом Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя Леніна (УАСГНІЛ).