Аляксандар Мяленцьевіч Волкаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– файл
д +Іншыя значэньні
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Аляксандар Волкаў}}
'''Алякса́ндар Мяле́нцьевіч Во́лкаў''' ({{мова-ru|Александр Мелентьевич Волков}}; [[14 ліпеня]] [[1891]]  — [[3 ліпеня]] [[1977]])  — расейскі пісьменьнік, драматурґ, перакладчык і матэматык.
 
== Біяґрафія ==
Аляксандар Волкаў нарадзіўся ў горадзе [[Усьць-Каменагорск]] ([[Расейская Імпэрыя]], сёньня горад у [[Казахстан]]е), у сям’і ваеннага фэльдфэбэля Мяленція Волкава. Чытаць навучыўся ва ўзросьце трох гадоў, а ў шэсьць адразу пайшоў у 2 кляс. Вучыўся толькі на выдатна, пераходзячы з клясу ў кляс з узнагародамі. У [[1910]] годзе скончыў [[Томскі Настаўніцкі Інстытут]] з правам выкладаньня ў гарадзкіх і вышэйшых пачатковых вучэльнях. Працаваў настаўнікам ў горадзе [[Калывань]], потым выкладаў у сваім інстытуце ва Ўсьць-Каменагорску. Самастойна вывучыў [[нямецкая мова|нямецкую]] і [[француская мова|францускую]] мовы.
 
У [[1917]] годзе ў газэце «''Сибирский Свет''» былі апублікаваныя ягоныя першыя вершы. У [[1917]][[1918]] гадох уваходзіў у склад усьць-каменагорскага савету дэпутатаў, удзельнічаў у газэце «''Друг народа''». Потым зноў выкладаў ў пэдаґаґічным тэхнікуме, пісаў п'есып’есы для [[Дзіцячы тэатар|дзіцячага тэатру]].
 
У [[1920-я|1920-я]] гады працуе дырэктарам школы ў [[Яраслаўль|Яраслаўлі]]. У той жа час экстэрнам здае экзамэны на фізыка-матэматычны факультэт пэдаґаґічнага інстытута. У [[1929]] годзе пераехаў у [[Масква|Маскву]], працаваў загадчыкам вучэбнай часткі рабочага факультэту. Ва ўзросьце сарака год, ужо маючы дваіх дзяцей, паступае ў [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт]], дзе за сем месяцаў праходзіць увесь пяцігадовы курс матэматычнага факультэту. У наступныя дваццаць год Волкаў выкладаў вышэйшую матэматыку ў [[Маскоўскі інстытут каляровых мэталаў і золата|Маскоўскім інстытуце каляровых мэталаў і золата]], вёў факультатыў па літаратуры, і працягваў вывучаць замежныя мовы.
Радок 12 ⟶ 13:
Аляксандар Волкаў памёр у Маскве ў [[1977]] годзе.
 
== Творчасьць ==
Найбольшую вядомасьць Волкаву прынесла менавіта сэрыя дзіцячых кнігаў пра Чароўную Краіну. Першая кніга, «Чараўнік Ізумруднага гораду», была аснаваная на творы «Цудоўны Чараўнік краіны Оз» Лаймэна Фрэнка Баўма. Волкаў выдаліў некаторыя разьдзелы, напісаў новыя, дадаў шмат уласных элемэнтаў, а таксама зьмяніў імёны герояў.
 
Бліжэй да [[1960-я|1960-x]] гадоў кніга займела вялікі посьпех у Савецкім Саюзе, і Волкаў напісаў некалькі уласных працягаў, першым зь якіх стала кніга «Урфін Джус і ягоныя драўляныя жаўнеры» ([[1963]]), а апошнім  — «Тайна закінутага замка», апублікаваная ў [[1982]] годзе ўжо пасьля сьмерці аўтара. Як і першая кніга, працягі займелі вялікую папулярнасьць сярод дзяцей. Кнігі Волкава былі перакладзеная на шэраг моваў. На тэрыторыі былой [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|Ўсходняй Нямеччыны]] і іншых краінах былога савецкага блёку, а таксама ў [[Кітай|Кітаі]], яны вядомыя болей за кнігі Баўма.
 
Папулярнасьць гэтай сэрыі прывяла да таго, што іншыя расейскія аўтары, напрыклад, [[Юрый Кузьнецов]] і першапачатковы ілюстратар Волкава [[Леанід Владзімірскій]], таксама апублікавалі свае працягі да яго дзіцячых кнігаў.
Радок 21 ⟶ 22:
Іншыя творы аўтара ўключалі гістарычныя і [[Навукова-папулярная літаратура|навукова-папулярныя]] раманы і аповесьці, дзіцячыя фантастычныя аповесьці, і навуковую фантастыку. Акрамя мастацкай літаратуры, Аляксандар Волкаў пісаў і перакладаў навукова-папулярныя кнігі па [[геаграфія|ґеаґрафіі]], [[астраномія|астраноміі]], гісторыі навукі, рыбнай лоўлі.
 
== Бібліяґрафія ==
 
=== Казачныя аповесьці ===
* «Чараўнік Ізумруднага гораду» ([[1939]], адрэдагаваная ў [[1959]])
* «Урфін Джус і ягоныя драўляныя жаўнеры» ([[1963]])
Радок 30 ⟶ 32:
* «Таямніца закінутага замка» ([[1975]], апублікаваная ў [[1982]])
 
=== Аповесьці ===
* «Вандроўнікі ў трэцяе тысячагодзьдзе» ([[1960]])
* «Прыгоды двух сяброў у краіне мінулага» ([[1963]])
* «Царградзкая палоньніца» ([[1969]])
 
=== Раманы ===
* «Цудоўны шар» ([[1940]])
* «Два браты» ([[1950]])
Радок 41 ⟶ 43:
* «Бадзяньні» ([[1963]])
 
=== Навукова-папулярныя кнігі ===
* «Як лавіць рыбу вудачкай. Занатоўкі рыбалова» ([[1953]])
* «Зямля і неба. Займальныя апавяданьні па ґеаґрафіі і астраноміі» ([[1957]])
Радок 47 ⟶ 49:
* «У пошуках праўды» (апублікаваная ў [[1980]])
 
=== Пераклады ===
* [[Жуль Вэрн]]. «Дунайскі лоцман»
* [[Жуль Вэрн]]. «Незвычайныя прыгоды экспэдыцыі Барсака»
 
== Экранізацыі ==
У [[1974]] годзе ў СССР па кнізе «Чараўнік Ізумруднага гораду» быў створаны лялечны [[мультфільм]], а ў [[1994]] годзе [[Павел Арсёнаў]] зьняў дзіцячы фільм.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://archivsf.narod.ru/persona/volkov/volk_a_m.htm Архіў фантастыкі]{{Ref-ru}}
* [http://izum-gorod.narod.ru/musey.htm Музей Волкова в городе Томске]{{Ref-ru}}