Сьцяпан Некрашэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, выпраўленьне спасылак
Радок 7:
| Дата нараджэньня = [[8 траўня]] [[1883]]
| Месца нараджэньня = {{сьцяг Расеі}} [[Данілаўка (Сьветлагорскі раён)|Данілаўка]], [[Бабруйскі павет]] [[Менская губэрня]], [[Расейская Імпэрыя]]
| Дата сьмерці = [[20 сьнежня]] [[1937]]
| Месца сьмерці = {{Сьцяг БССР 1937}} [[Менск]], [[БССР]]
| Грамадзянства = [[Файл:Flag_of_Belarus_(1991-1995).svg|24px|Сьцяг БНР]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]]
| Навуковая сфэра = [[Мовазнаўства]]
| Месца працы = Дырэктар Інстытуту мовазнаўтва [[НАН Беларусі|Беларскай Акадэміі Навук]], яе віцэ-прэзыдэнт.
| Альма-матэр = [[Віленскі настаўніцкі інстытут]]
| Навуковы кіраўнік = [[Яўхім Карскі]]
| Знакамітыя вучні =
| Вядомы як = Арганізатар [[Інбелкульт|Інстытуту беларускай культуры]], [[Файл:Сцяг_Нацыянальнай_Акадэміі_навук_Беларусі.jpg‎|24px|Сьцяг НАН Беларусі]] цяпер [[НАН Беларусі]]
| Узнагароды і прэміі =
| Сайт =
}}
 
Радок 36:
| Колер загалоўку =
}}
'''Сьцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч''' ([[8 траўня|08.05.]][[1883]], [[фальварак]] [[Данілаўка (Сьветлагорскі раён)|Данілаўка]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]<ref>Цяпер  — [[вёска]] [[Данілоўка]] [[Краснаўскі сельсавет (Сьветлагорскі раён)|Краснаўскага сельсавету]] [[Сьветлагорскі раён|Сьветлагорскага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]], [[Беларусь]]</ref>  — [[20 сьнежня|20.12.]][[1937]])  — беларускі навуковец і грамадзкі дзеяч, ініцыятар стварэньня і першы старшыня [[Інстытут беларускай культуры|Інстытуту беларускай культуры]]<ref>Цяпер  — [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]</ref>, акадэмік ([[1928]]) і віцэ-прэзыдэнт [[Беларуская акадэмія навук|Беларускай акадэміі навук]] (БелАН), дырэктар Інстытуту мовазнаўства БелАН.
 
== Біяграфія. Пэрыяд да 1920 [[рок (год)|року]] ==
С. Некрашэвіч паходзіў са [[шляхта|шляхецкага]] роду Некрашэвічаў ([[герб|гербу]] «Любіч»), фальваркам якіх была Данілоўка (Данілаўка)<ref>Daniłowka // {{літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_I/900 900].</ref>. Пачатковую адукацыю атрымаў у сям'ісям’і. У [[1908]] скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў [[места|м.]] [[Панявеж]] ([[Летува]]), у [[1913]]  — Віленскі настаўніцкі інстытут ([[Вільня]]). Працаваў у школе «Таварыства цьвярозасьці» ў [[Цельшынскі павет|Цельшынскім павеце]] [[Ковенскай губэрня|Ковенскай губэрні]].
 
З [[1914]] падчас [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайны]]  — на [[Румынія|Румынскім]] фронце. Пасьля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]] [[1917]] абраны ў армейскі камітэт 6-ай арміі. Уваходзіў у партыю [[Беларуская Сацыялістычная Грамада]], затым  — адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.
 
З восені [[1917]]  — у месьце [[Адэса]] ([[Украіна]]). Загаднік беларускай сэкцыі пры губэрнскім аддзеле народнай асьветы, у выніку працы якой у Адэсе напачатку [[1918]] навучальнага [[рок (год)|року]] былі адкрытыя 30 пачатковых беларускіх школ і мяшаная беларуская гімназія ў складзе першых чатырох клясаў (навучаліся дзеці ўцекачоў з прыфрантавых тэрыторыяў Беларусі).
 
Пасьля абвяшчэньня [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]] ў 1918  — прадстаўнік яе ўрада на Поўдні Ўкраіны і ў зносінах з [[Францыя|францускім]] камандаваньнем Антанты. Быў прыхільнікам фармаваньня беларускай арміі для барацьбы з бальшавікамі. Старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтру, які быў створаны [[13 студзеня]] [[1919]]. Адначасова вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце.
 
== Пэрыяд з 1920 року ==
З [[1920]]  — у [[Менск|Менску]]. Працаваў у Народным камісарыяце асьветы [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]: загаднік літаратурна-выдавецкага аддзелу, старшыня навукова-[[тэрміналёгія|тэрміналягічнай]] камісіі, намесьнік старшыні Акадэмічнага цэнтру, намесьнік старшыні Галоўнага кіраваньня прафэсійнай асьветы і інш.
 
У [[студзень|студзені]] [[1921]] на сходзе працаўнікоў асьветы і культуры прапанаваў у дакладзе стварыць інстытут, які займаўся б вывучэньнем беларускай культуры. Удзельнічаў у арганізацыі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у [[1922]]—[[1925]]  — яго першы старшыня, у [[1926]]—[[1928]]  — старшыня Аддзелу гуманітарных навук і старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульту. Адначасова ў [[1923]]—[[1925]]  — выкладнік беларусазнаўства на мэдычным факультэце, з [[1927]]  — дацэнт пэдагагічнага факультэту [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]].
 
З пачатку [[1925]] да [[ліпень|ліпеня]] [[1926]]  — на падвышэньні [[мовазнаўства|мовазнаўчай]] кваліфікацыі ў Навукова-досьленым інстытуце [[мова|мовы]] і літаратуры пры [[Санкт-Пецярбург|Ленінградзкім]] унівэрсытэце ([[Расея]]), працаваў пад кіраўніцтвам [[Яўхім Карскі|Я. Карскага]].
 
Уваходзіў ва ўрадавую камісію па рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук. З [[1928]]  — акадэмік, віцэ-прэзыдэнт Беларускай Акадэміі навук (БелАН), адначасова з [[1929]]  — дырэктар Інстытуту мовазнаўства БелАН, старшыня камісіі па ўкладаньні слоўніка жывой [[беларуская мова|беларускай мовы]], старшыня правапіснай і асьпіранцкай камісіяў. З [[1 студзеня]] [[1928]]  — старшыня Галоўнавукі пры Народным камісарыяце асьветы БССР. У [[1927]]—[[1931]] быў абраны ў Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР.
 
[[21 ліпеня]] [[1930]] арыштаваны Дзяржаўным палітычным упраўленьнем (ДПУ) БССР па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». [[10 красавіка]] [[1931]] пастановай калегіі Аб'яднанагаАб’яднанага ДПУ [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] прыгавораны да 5 [[рок (год)|рокаў]] высылкі ў места [[Сарапул]] ([[Удмуртыя]], [[Расея]]); у [[1936]] тэрмін высылкі прадоўжаны на 2 рокі. Працаваў плянавіком-эканамістам каапэратыўна-прамысловай арцелі інвалідаў, затым  — бухгальтарам канторы «Нарыхтзерне» ({{langмова-ru|«Зоготзерно»}}). Паўторна арыштаваны ў [[лістапад|лістападзе]] [[1937]], дастаўлены ў Менск, [[19 сьнежня]] [[1937]] Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР прыгавораны да расстрэлу.
 
Рэабілітаваны па 2-м прысудзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР [[12 кастрычніка]] [[1957]], адноўлены ў званьні акадэміка ў [[1978]], рэабілітаваны па 1-м прысудзе ў закрытым пасяджэньні Судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР [[10 чэрвеня]] [[1988]].
 
У Данілоўцы на месцы былога фальварку Некрашэвічаў  — памятны [[знак]] ([[1993]])<ref>Віктараў Т. Юбілей трэба адзначыць // Светлагорскія навіны. 1992. 9 снежня. С. 2.</ref>. У [[Сьветлагорск (Гомельская вобласьць)|Сьветлагорску]] ў мескай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава  — партрэт «Сьцяпан Некрашэвіч» ''([[1992]], мастак А. Марачкін, Менск)'' і эскіз помніка ''([[2007]], скульптар Э. Астафьеў, Менск).'' Да 125-рочча з дня нараджэньня С. Некрашэвіча Міністэрства сувязі [[Рэспубліка|Рэспублікі]] Беларусь выдала мастацкі маркіраваны канвэрт, увод у выкарыстаньне  — [[8 траўня]] [[2008]].
 
== Навуковыя працы ==
Асноўныя кірункі навуковых дасьледваньняў С. Некрашэвіча  — [[лексікаграфія]], [[артаграфія|правапіс]], [[дыялекталёгія]] і [[гісторыя беларускай мовы]]. Апублікаваў больш за 30 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіі і слоўнікі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэньня дыялекталягічных слоўнікаў беларускай мовы. Аўтар першага пасьлярэвалюцыйнага «Беларускага лемантара» ([[1922]], 6-е выданьне  — [[1929]]), школьнай чытанкі «Роднае слова» ([[1923]], 4 выданьне  — [[1925]]), сааўтар буквара для ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых «Наша сіла  — ніва ды машына» ([[1925]]).
 
Найважнейшыя працы ў галіне лексікаграфіі  — «Беларуска-[[расейская мова|расійскі]] слоўнік (1925)», «Расійска-беларускі слоўнік» ([[1928]], абодва  — разам з [[Мікола Байкоў|М. Байковым]]); «Праграма для зьбіраньня асаблівасьцяў беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моваў» ([[1927]], разам з [[Пётар Бузук|П. Бузуком]]).
 
Працы ў галіне гісторыі беларускай мовы: «Мова кнігі Касьяна Рымляніна Эраміты „О уставах [[манастыр|манастирских]]"» ([[1928]]); «[[Васіль Цяпінскі]]. Яго прадмова, пераклад [[Эвангельле|Эвангельля]] на беларускую мову і мова перакладу» (не апубл.).
 
Унёскам у разьвіцьцё беларускага мовазнаўства былі і іншыя навуковыя публікацыі: «Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм» ([[1922]]), Д«"а пытаньня аб укладаньні слоўніка жывой беларускай мовы»" ([[1925]]); «Да пытаньня пашырэньня аканбня на чужаземныя словы» ([[1926]]), «Да характарыстыкі беларускіх гаворак [[Парычы|Парыцкага]] раёну» ([[1929]]), «Праект беларускага правапісу» ([[1930]]), даклады на Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі [[1926]] «Сучасны стан вывучэньня беларускай мовы» і «Да пытаньня аб рэформе нашага правапісу» ([[1927]]). Стану [[культура|культуры]] і [[навука|навукі]] ў Беларусі ў [[1920-я]] прысьвечаныя артыкулы «Становішча культурна-асьветных устаноў Беларусі пры НЭПе» ([[1924]]), «Да пяцірочнага пляну навукова-досьледнай працы БССР» ([[1928]]).
 
== Асноўныя публікацыі ==
* Праграма для зьбірання асаблівасьцяў беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў. Мн., 1927 (з П.  А.  Бузуком).
* Расiйска-беларускi слоўнік. Мн.: Бел. Дзярж. выд-ва, 1928 (з М.  Я.  Байковым).
* Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёну. Мн., 1929.
* Беларуска-расiйскi слоўнік. Мн.: Народная асвета, 1993 (з М.  Я.  Байковым).
* Сучасны стан вывучэньня беларускай мовы // Спадчына. 1993. № 2. С. 86—95.
* Выбраныя навуковыя працы акадэміка С.  М.  Некрашэвіча. Мн.: Беларуская навука, 2004.
 
== Крыніцы і заўвагі ==
Радок 83:
 
== Літаратура ==
* Расторгуев П. А. О программе по белорусской диалектологии. Рец. на кн.: Некрашэвіч С., Бузук П. Программа для збіраньня асаблівасьцяй беларускіх гаворак i гаворак пераходных да суседніх моваў.  — Менск, 1927 / Известия по русскому языку и словесности Академии наук СССР. Т. I. Л., 1928. С. 602—605.
* Германовіч І.  К.  Аб навуковай дзейнасці С.  М.  Некрашэвіча // Веснік БДУ. Сер. 4. 1972. № 3.
* Іофе Э. «Той самы Некрашэвіч...» // Полымя. 1991. № 6. С. 130—134.
* Віктараў Т. Юбілей трэба адзначыць // Светлагорскія навіны. 1992. 9 снежня. С. 2.
* Шчэрбін В. Ён мог стаць беларускім Далем // Роднае слова. 1995. № 2. С. 36—42.
* Шчэрбін В. Ідэалам навукі не здрадзіў // Роднае слова. 1995. № 4. С. 52—58. № 5. С. 45—49.
* Іофе Э. Першы старшыня Інбелкульта // Спадчына. 1995. № 6. С. 54—78.
* Германовіч І. Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч // {{літаратура/ЭГБ|5}} С. 318—319.
* Германовіч І. Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч // {{літаратура/БелЭн|11}} С. 279.
* Запрудскі С. Жыццё для навукі // Роднае слова. 2003. № 5. С. 34—36.
* Жураўскі А.  І.  Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч. (Да 120-годдзя з дня нараджэння.) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 54. 2004. С. 3—11.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://slounik.org/bn Байкоў М. Я., Некрашэвіч С.  М.  Беларуска-расейскі слоўнік // Энцыкляпэдыя электронная.]
* [http://nasb.gov.by/bel/members/academicians/nekrashevich.html Акадэмік Некрашэвіч Сцяпан Міхайлавіч // Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі.]
* [http://www.gomel-region.by/ru/bottom_menu/oblast/glorify/science Деятели науки Гомельской области. Некрашевич Степан Михайлович // Гомельский областной исполнительный комитет. Официальный портал.]{{ref-ru}}
Радок 103:
* [http://www.svetlogorsk.by/index.php?option=com_content&task=view&id=2304&Itemid=99999999 Катляроў І. Эскіз помніка ёсць... // Светлогорский районный исполнительный комитет. Официальный сайт. 2007. 20 красавіка.]
* [http://www.belradio.fm/by/228/news/8229/function.fsockopen Адна з мінскіх вуліц можа атрымаць назву мовазнаўцы Сцяпана Некрашэвіча (БелаПАН) // Еўрапейскае радыё для Беларусі. 2007. 6 верасня.]
* [http://svetlahorsk.belarda.org/blog/?post=59 Раманцоў В. За што расстралялі Сцяпана Некрашэвіча? // Рэгіянальны партал  — Светлагорск. 2007. 19 снежня.]
* [http://svetlahorsk.belarda.org/blog/?post=86 Раманцоў В. Бацьку беларускай навукі  — на задворкі? // Рэгіянальны партал  — Светлагорск. 2008. 22 студзеня.]
* [http://by.rse.cz/content/Transcript/1047121.html Шупа С. Прыгоды беларускага консула ў Адэсе // Радыё «Свабода». 2008. 11 сакавіка.]
* [http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/473/ Гаравы М. 8 мая  — 125 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Некрашэвіча (БелаПАН) // Рэгіянальны партал  — Светлагорск. 2008. 8 мая.]
* [http://ranak.by/plus/viewrp.php?id=3203 Романцов В. Юбилей основателя Академии // Ранак-плюс. 2008. № 20.]{{ref-ru}}
* [http://slounik.org/149449.html Kipel V., Kipel Z. Niekraševič Ściapan // Byelorussian Statehood: Reader and Bibliography. New York: Belarusian Institute of Arts and Sciences, 1988.]{{ref-en}}
 
{{DEFAULTSORTСАРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Некрашэвіч, Сцяпан}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 8 траўня]]