Ледавік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: stq:Glitsker; касмэтычныя зьмены
д ўзмацненьня
Радок 4:
Неабходнай умовай утварэньня ледавікоў зьяўляецца спалучэньне нізкіх тэмпэратур паветра зь вялікай колькасьцю цьвёрдых атмасфэрных ападкаў, што мае месца ў халодных краінах высокіх шыротаў і на вяршынях гор. Пры ператварэньні сьнегу ў ''фірн'', а затым у лёд, вялікае значэньне маюць ціск і ''[[сублімацыя]]'', пад якой разумеецца [[выпарэньне]] лёду й новая [[крышталізацыя]] вадзянога пару. Пры сублімацыі вызваляецца цеплыня, якая спрыяе сплаўленьню асобных крышталяў. З ходам часу фірн паступова ператвараецца ў ледавіковы лёд.
 
Зараджаюцца ледавікі вышэй сьнегавай мяжы, дзе разьмяшчаюцца іх вобласьці сілкаваньня (''вобласьці акумуляцыі''). Але пры руху ледавікі выходзяць ніжэй сьнегавай мяжы ў ''вобласьць абляцыі'' (ла. ''ablatio'' — адыманьне, знос), дзе адбываецца паступовае памяншэньне масы ледавіка шляхам раставаньня, выпарэньня й мэханічнага разбурэньня. Гэтую зону часам называюць вобласьцю сьцёку або вобласьцю разгрузкі. У залежнасьці ад зьменлівых у часе суадносінаў акумуляцыі і абляцыі адбываецца асцыляцыя (лац. ''oscillatio'' — ваганьне) краю ледавіка. У выпадку істотнага ўзмацьненьняўзмацненьня сілкаваньня й перавышэньня яго над раставаньнем, край ледавіка прасоўваецца наперад — ледавік наступае, пры зваротных суадносінах ледавік адыходзіць. Часам працэс пасоўваньня ледавіка адбываецца вельмі хутка, ледавік пульсуе. Пры сталых суадносінах сілкаваньня й абляцыі край ледавіка займае стацыянарнае становішча. Сучасныя ледавікі пакрываюць плошчу звыш 16 млн [[км²]], або каля 11% сушы.
 
== Вонкавыя спасылкі ==