Арлан-белахвост: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: pms:Haliaeetus albicilla
афармленьне
Радок 1:
{{Таксанамічная інфармацыя |
|Назва = Арлан-белахвост |
|Выява = Haliaeetus_albicilla_-_Naumann.jpg |
|Подпіс да выявы = Арлан-белахвост |
|Царства = Жывёлы |
|Тып = Хордавыя |
|Падтып = |
Клас |Кляса = [[Птушкі]] (Aves) |
Інфраклас |Інфракляса = |
|Атрад = [[Сокалападобныя]] (Falconiformes) |
|Падатрад = |
|Сямейства = [[Ястрабіныя]] (Accipitridae) |
|Род = |
|Від = Арлан-белахвост |
|Лацінская назва = Haliaeetus albicilla
}}
'''Арлан-белахвост''' ({{мова-la|Haliaeetus albicilla}})  — [[драпежная птушка]] з [[атрад]]у [[сокалападобныя|сокалападобных]] (''Falconiformes''), [[сямейства]] [[ястрабіныя|ястрабіных]] (''Accipitridae''). Занесены ў [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|Чырвоную кнігу Беларусі]]<ref>[http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=34 Красная книга Республики Беларусь. Орлан-белохвост]{{Ref-ru}}</ref>.
 
== Апісаньне ==
Даўжыня цела арлана-белахвоста  — ад 70 да 90 сантымэтраў, [[размах крылаў]]  — ад 200 да 240 сантымэтраў, маса  — ад 4 да 7 кіляграм. [[Хвост]] кароткі, клінавіднай формы. [[Пер'е]] дарослай птушкі бурага колеру, [[галава]] й [[шыя]] з жаўтаватым, колеру [[ахра|ахры]] асьвятленьнем, хвост белы. [[Дзюб]] у параўнаньні да іншых драпежных птушак вельмі вялікі й моцны, сьветла-жоўтага колеру, таксама як і [[васкавая скура]]. [[Ірыс]] [[вока]] таксама сьветла-жоўты. У адрозьненьні ад [[беркут]]а (''Aquila chrysaetos'') [[лапа|лапы]] арлана-белахвоста не пакрытыя пер’ем да самых [[палец|пальцаў]]. Маладыя птушкі цёмна-бурага колеру, дзюб і васкавая скура цёмна-шэрыя. З кожнай [[лінька]]й маладыя арланы-белахвосты станавяцца ўсё больш падобнымі на дарослых жывёл, а ў пяцігадовым узросьце птушка носіць цалкам дарослую вопратку. [[Самка|Самкі]] арлана-белахвоста значна большыя па памерах і маюць большую масу за [[самец|самцоў]]. У планірумым палёце птушка трымае шырокія, дошкападобныя [[крыло|крылы]] гарызантальна. Пасьля [[чорны грыф|чорнага грыфа]] (''Aegypius monachus''), [[барадача]] (''Gypaetus barbatus'') і [[белагаловы сіп|белагаловага сіпа]] (''Gyps fulvus'') арлан-белахвост зьяўляецца чацьвертай па велічыні птушкай [[Эўропа|Эўропы]].
 
== Сыстэматыка ==
Радок 28:
== Распаўсюджанасьць і жыцьцёвы арэал ==
[[Файл:Haliaeetus albicilla distr.png|міні|зьлева|220пкс|зялёны=круглы год, сіні=толькі зімой]]
Жыцьцёвы арэал арлана-белахвоста цягнецца доўгай паласой па памераных, таёжных і арктычных зонах Эўропы і [[Азія|Азіі]] ад [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]] да [[Камчатка|Камчаткі]]. Распаўсюджаны таксама й ў Грэнляндыі. У Эўропе тэрыторыі [[гнездаваньне|гнездаваньня]] арлана-белахвоста прасціраюцца з поўначы на поўдзень ад крайняга поўдня [[Нарвэгія|Нарвэгіі]] да поўдня [[Грэцыя|Грэцыі]]. У Сярэдняй Азіі паўдневая мяжа гнездаваньня праходзіць прыкладна па паўднёвай мяжы [[тайга|тайгі]], на поўначы мяжа жыцьцёвага арэалу праходзіць па [[Ізраіль|Ізраілі]], [[Турцыя|Турцыі]], [[Іран]]е, [[Ірак]]у й [[Казахстан]]е. Селіцца арлан-белахвост каля вялікіх водных масіваў  — на ўзьбярэжжах, непадалёку ад вялікіх [[возера|азёраў]] і [[рака|рэк]]. У Цэнтральнай Эўропе арлан-белахвост засяляе ў першую чаргу «леса-азёрныя ландшафты». У [[Нямеччына|Нямеччыне]], напрыклад, самыя высокая [[шчыльнасьць засяленьня]] тэрыторыяў арланам-белахвостам у асяродзьдзі [[Мюрытц]]а на зямлі [[Мекленбург-Фарпомерн]], а таксама ў рэгіёне [[Обэрлаўзіц]] у [[Саксонія|Саксоніі]].
 
== Харчаваньне ==
Радок 35:
У зямлі [[Шлезвіг-Гольштайн]], напрыклад, працэнтныя суадносіны рыбы й вадаплаўчых птушак у рацыёне арлана-белахвоста складаюць адпаведна 73% і 24%. Астатнія 3% прыходзяцца на млекакормчых, у першую чаргу на [[трус]]оў і палявых зайцаў.
 
Лічыцца, што выява на польскім гербе  — стылізаваны арлан-белахвост.
 
== Вандроўніцтвы ==
Дарослы арлан-белахвост  — асёдлая птушка на тэрыторыі амаль што ўсёй Эўропы й застаецца ў сваіх рэўерах круглы год.
 
== Крыніцы ==
Радок 45:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|34}}
{{Commons|Category:Haliaeetus albicilla|выгляд=міні}}
* [http://slounik.org/146976.html Арлан-белахвост]
* [http://www.minskzoo.by/griff.html Арлан-белахвост, старонка Менскага заапарка]