Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 8:
[[Файл:View of Miensk, 19 century.jpg|міні|250пкс|[[Высокі Рынак]] на здымку XIX ст., праваруч Касьцёл Сьв. Войцэха]]
 
Менскі бэнэдыктынскі кляштар заснаваў віленскі канонік [[Войцэх Сялява]], які купіў у месьце два дамы зь іншымі пабудовамі ў С. Друцкага-Горскага і А. Сакалінскага і перадаў іх ордэну. Адпаведны фундуш ад [[4 траўня]] [[1633]] року [[14 ліпеня]] таго ж року пацьвердзілі кароль [[Уладзіслаў IV|Уладзіслаў ІV]] і віленскі біскуп С. Война.<ref name="evkl">[[Уладзімер Дзянісаў|Уладзімір Дзянісаў]]. Менскі кляштар бенедыкцінак // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 292</ref> Першыя манашкі перасяліліся сюды зь [[Нясьвіж|нясьвіскага]] бэнэдыктынскага кляштару.
 
Ад пачатку комплекс быў драўляным, але ўжо ў [[1647]]—[[1649]] роках намаганьнямі віленскага ваяводы [[Крыштап Хадкевіч|Крыштапа Хадкевіча]] і ягонай жонкі Соф’я, уроджанай Горскай-Друцкай, архітэктар А. Кромер узьвёў мураваны касьцёл пад тытулам Сьв. Войцэха, біскупа і пакутніка. Мураваны кляштарны корпус збудавалі на сродкі К. К. Сьвірскай.<ref name="evkl"/> Мэцэнатамі кляштару былі [[Марцыбэла Зянкевіч]], [[Сусанна Станкевіч|Сусанна]] і [[Алена Станкевіч]], [[Сусанна Навадворская]] і інш.