Андрусаўскае замірэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д прыбраў залішнія катэгорыі
дапаўненьне
Радок 1:
'''Андрусаўскае замірэньне''' — мірная дамова, падпісаная паміж [[Маскоўскае царства|Масковіяй]] і [[Рэч Паспалітая|Рэччу Паспалітай]] [[9 лютага]] [[1667|1667 г.]] ў вёсцы Андрусава (Андросава; на мяжы [[Мсьціслаўскае ваяводзтва|Мсьціслаўскага]] і [[Смаленскае ваяводзтва|Смаленскага]] ваяводзтваў) тэрмінам на 13,5 гадоў. Скончыла [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайну Масковіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг.]] Паводле дамовы да Масковіі перайшлі [[Смаленскае ваяводзтва]] зь местамі [[Дарагабуж]], [[Белая]], [[Красны]], [[Невель]], [[Вяліж]] і [[Себеж]] і Северская зямля з [[Чарнігаў|Чарнігавам]] і [[Старадуб|Старадубам]]. Рэч Паспалітая прызнала далучэньне левабярэжнай [[Украіна|Украіны]] да Масковіі і згадзілася на перадачу ёй [[Кіеў|Кіева]] да 1669 г. (ня быў вернуты Рэчы Паспалітай). [[Запароская Сеч]] апынулася пад агульным кіраўніцтвам абедзьвюх дзяржаваў. [[Беларусь]] і правабярэжная Ўкраіна засталіся ў межах Рэчы Паспалітай, іх насельніцтву гарантавалася свабода праваслаўнага веравызнаньня і недатыкальнасьць праваслаўных япархіяў.
 
Пагадненьне было заключанае [[30 студзеня]] [[1667|1667 г.]] ў вёсцы Андрусава (Андросава) на мяжы [[Мсьціслаўскае ваяводзтва|Мсьціслаўскага]] і [[Смаленскае ваяводзтва|Смаленскага]] ваяводзтваў). З боку Рэчы Паспалітай дамову падпісаў [[Юры Глябовіч]], з боку Маскоўскага царства — [[Апанас Ордын-Нашчокін]].
 
== Умовы ==
 
* Замірэньне было заключанае на 13,5 год, цягам якіх бакі павінныя былі выпрацаваць умовы вечнага міру.
* Да Масковіі перайшлі [[Смаленскае ваяводзтва]] зь местамі [[Дарагабуж]], [[Белая]], [[Красны]], [[Невель]], [[Вяліж]] і [[Себеж]], Северская зямля з [[Чарнігаў|Чарнігавам]] і [[Старадуб|Старадубам]] і [[Левабярэжная Ўкраіна]]. Агулам тэрытарыяльныя страты Рэчы Паспалітай склалі блізу паловы яе тэрыторыі.
* [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] заставаліся [[Правабярэжная Ўкраіна]] і [[Беларусь]], у тым ліку акупаваныя маскавітамі гарады [[Віцебск]], [[Полацак]], [[Дзьвінск]]; іх насельніцтву гарантавалася свабода праваслаўнага веравызнаньня і недатыкальнасьць праваслаўных япархіяў.
* [[Кіеў]] быў перададзены Масковіі на 2 гады, але так і ня быў вернуты. У [[1686|1686 годзе]] па ўмовах «[[Вечны мір (1686)|вечнага міру]]» канчаткова перайшоў пад уладу Маскоўскай дзяржавы, якая сплаціла за яго 146 000 рублёў.
* [[Запароская Сеч]] апынулася пад агульным [[пратэктарат]]ам абедзьвюх дзяржаваў, якія абавязаліся ва ўзаемнай дапамозе дзеля здушэньня там хваляваньняў. Гэта разьвеяла спадзевы запарожцаў на стварэньне ўласнае дзяржавы, і казацкі гетман [[Пётар Дарашэнка|Пятро Дарашэнка]] пачаў шукаць дапамогі ў [[Асманская імпэрыя|туркаў]].
* Рэч Паспалітая і Масковія абавязаліся супольна выступіць супраць [[Крымскае ханства|крымскага хана]] і [[Асманская імпэрыя|Асманскае імпэрыі]] ў выпадку татарскіх набегаў на Ўкраіну.
* Было гарантаванае права вольнага гандлю між абедзьвюма краінамі.
* За землі Левабярэжнай Украіны Масковія сплаціла Рэчы Паспалітай 1 000 000 злотых (каля 200 000 рублёў).
 
[[Катэгорыя:Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў]]