Вікіпэдыя:Будзьце рашучымі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MastiBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: als, bar, bn зьмяніў: ia
д →‎...але асьцярожна: артаграфія, пунктуацыя
Радок 9:
 
==== ...але асьцярожна ====
Хоць упэўненасьць удзельнікаў Вікіпэдыі ёсьць аднымадной з найкаштоўных якасьцяўякасьцей, усё ж ня варта кідацца рабіць велізарныя неабдуманыя рэдагаваньні ў памкненьнях зрабіць ''усё й адразу''. Хаця любыя выпраўленьні могуць быць скасаваныя практычна бязь цяжкасьцяў, калі яны будуць прызнаныя шкоднымі. Галоўнае — не турбавацца, заўважыўшы, што пасьля вас нехта вырашыў зрабіць усё іначай.
 
Некаторыя рэдагаваньні могуць выклікаць больш ''значныя'' наступствы, як у лепшы, так і ў горшы бакі. Гэта тычыцца правак спэцыяльных старонак, стварэньня новых катэгорыяў ці, напрыклад, перайменаваньняў старонак. Таму перад падобнымі выпраўленьнямі ўпэўніцеся, калі ласка, што вы добра ўсьведамляеце ўсе наступствы, ці спытайцеся парады.
[[Выява:Be bold.png|міні|справа|200пкс|«Be Bold» стаўся нефармальным дэвізам Вікіпэдыі]]
 
Таксама варта асьцярожна ставіцца да ўнясеньня зьменаў у вялізныя артыкулы, артыкулы на складаныя тэмы, артыкулы зь вялікай гісторыяй выпраўленьняў, а таксама ў «[[Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы|Абраныя артыкулы]]». У большасьці выпадкаў, зьмест такіх артыкулаў сфармаваўся пад уплывам дамоўленасьцяў паміж удзельнікамі Вікіпэдыі з абсалютна рознымі кропкамі погляду. Таму неабдуманая праўка такога артыкула можа ''абудзіць зьвера'', што выкліча ланцуговую рэакцыю паўторных выпраўленьняў. Калі ж вы тым ня менш зьбіраецеся зрабіць значны дадатак у артыкул па спрэчнай тэме, будзе лепш найперш прачытаць артыкул цалкам, а таксама старонку гутарак да гэтага артыкула. Магчыма, варта перад унясеньнем вялізнага выпраўленьня выкласьці сваю думку на старонцы гутарак ды пачакаць прынамсі дзень, пакуль іншыя ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць азнаёміцца з вашым меркаваньнем. Калі пратэстаў ня будзе, дадавайце свае зьмены, не забываючыся карыстацца полем «Кароткае апісаньне зьменаў», каб іншым было лягчэй арыентавацца ў гісторыяхгісторыі зьмяненьняў старонкі.
 
Ну а відавочныя памылкі ў Вікіпэдыі патрэбна выпраўляць, не чакаючы рэакцыі іншых удзельнікаў, і, зразумела, з дапаўненьнем слушнымі зьвесткамі.