Расейскі рубель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Juras14 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
[[Выява:Russian Empire-1898-Bill-1-Reverse.jpg|міні|справа|250пкс|1 рубель — банкнота [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]] [[1898]] году, рэвэрс]]
 
'''Расе́йскі рубе́ль''' ([[Расейская мова|па-расейску]]: ''рубль''; код '''RUB''', да дэнамінацыі [[1998]] году — '''RUR''') — афіцыйная [[валюта]] [[Расея|Расейскае Фэдэрацыі]]. 1 расейскі рубель раўняецца 100 [[Капейка|капейкам]] (''копейка''). Эмітыяваныя банкноты наміналам у 5, 10, 50, 100, 500, 1000 і 10005000 рублёў, а таксама манэты наміналам у 1, 5, 10, 50 капеек і 1, 2, 5, 10 рублёў.
 
==Назва==
Радок 16:
 
У [[1992]] годзе зноў убачыў сьвет расейскі рубель. Эканамічная крыза ў Расеі прывяла да гіпэрінфляцыі, у [[1995]] годзе Цэнтральны Банк Расеі нават адмовіўся ад эмісіі мэталёвае манэты, а самая дробная банкнота мела намінал у 1000 рублёў. У [[1998]] годзе была паведзеная дэнамінацыя расейскае валюты — 1000 дэнамінаваных рублёў абменьваліся на 1 дэнамінаваны рубель.
 
На сёньняшні дзень манэты наміналам у 1 капейку сустрэць амаль немагчыма. Цэнтрабанк таксама плянуе спыніць выпуск манэт у 5 капеек. Прычынай гэтага зьяўляецца высокі сабекошт іх вырабу — напрыклад, выраб 1-капеечнай манэты каштуе 26 капеек.
 
Рэдкай зьяўляецца купюра ў 5 рублёў, у [[2002]] годзе замененая на манэты. У кастрычніку [[2006]] году ЦБ таксама абвясьціў пра свае пляны замены найболей папулярнай 10-рублёвай купюры манэтамі таго ж наміналу. Прычынай гэтага стаў кароткі тэрмін жыцьця купюры - 6-7 месяцаў супраць 10-15 год для манэты. Цэнтрабанк, аднак, заяўляе, што ўсе выведзеныя з абароту банкноты і манэты будуць прымацца на працягу неабмежаванага часу.
 
У чэрвені [[2006]] году была ўведзеная новая купюра вартасьцю ў 5000 рублёў.
 
==Цікавае==